незапа́мятны -ая, -ае.

Вельмі даўні, аддалены ў часе.

З незапамятных часоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. век.

2. Даўні, які існуе вякамі.

В. дуб.

Векавыя традыцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

давни́шний разг. да́ўні; (стародавний) даўне́йшы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

long-time [ˈlɒŋtaɪm] adj. да́ўні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

барада́ты, -ая, -ае.

1. Які аброс барадой (у 2 знач.).

Б. дзед.

2. Даўні, здаўна вядомы (разм.).

Б. анекдот.

Барадатая показка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжа́лы, -ая, -ае.

1. Нясвежы, даўні.

Л. тавар.

Ляжалая мука.

2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

Л. лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«Страла»,

даўні абрад усходніх славян.

т. 15, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алеагра́фія, -і, ж.

1. Даўні спосаб узнаўлення карцін, намаляваных алейнымі фарбамі.

2. Копія карціны, малюнка, атрыманая такім спосабам.

|| прым. алеаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ўніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. да́ўню да́ўнім
2-я ас. да́ўніш да́ўніце
3-я ас. да́ўніць да́ўняць
Прошлы час
м. да́ўніў да́ўнілі
ж. да́ўніла
н. да́ўніла
Загадны лад
2-я ас. да́ўні да́ўніце
Дзеепрыслоўе
цяп. час да́ўнячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

старажы́тны, -ая, -ае.

1. Які ўзнік або існаваў даўно; вельмі даўні.

С. звычай.

Старажытныя грэкі.

Старажытныя паданні.

2. Вельмі стары.

С. бор.

|| наз. старажы́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)