расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1965). Скончыла студыю пры Кіеўскім рус.драм. т-ры (1924), дзе працавала да 1934. У 1934—80 у Цэнтр. т-ры Сав. Арміі ў Маскве. Яе мастацтва вызначалася вострай характарнасцю, яркім тэмпераментам і вытанчанасцю. Сярод роляў: Негіна («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Шура Азарава («Даўным даўно» М.Гладкова), Васілуце («Каса марэ» І.Друцэ), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра). З 1952 здымалася ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Працаваў у Магілёве ў 1946—49. Створаны на базе пераведзенага Гомельскага драм.т-ра. Маст. кіраўнік М.Нікіцін, з 1947 А.Данаці. Ставіліся п’есы бел. і рус. драматургаў, замежная класіка: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Жаніцьба Бальзамінава», «Позняе каханне» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Даўным-даўно» А.Гладкова, «Рускае пытанне» К.Сіманава, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні і інш. У т-ры працавалі рэж. С.Астравумаў (таксама і акцёр), В.Меяроўскі, М.Рэхельс, акцёры М.Абрамаў, Л.Весніна, В.Казакова, Г.Качаткова, Я.Палосін.
першая ў Расіі жанчына-афіцэр, пісьменніца. У 1806, выдаўшы сябе за мужчыну, уступіла ў кав. полк, удзельнічала ў вайне з Францыяй у 1807, у вайне 1812 (кантужана ў Барадзінскай бітве), замежных паходах рус. арміі 1813—14. Была ардынарцам у М.І.Кутузава. Аўтар успамінаў («Запіскі Н.А.Дуравай», 1836—39), рамана «Гудзішкі» (1839), «Аповесцей і апавяданняў» (1839). Д. прысвечаны шэраг твораў л-ры і мастацтва — маст. фільм «Гусарская балада» (1962) паводле п’есы А.К.Гладкова «Даўным-даўно» (1942), опера А.В.Багатырова «Надзея Дурава» (1957) і інш.
Тв.:
Избранное. М., 1984;
Избранные сочинения кавалерист-девицы Н.А.Дуровой. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Аляксей Дзмітрыевіч) (24.3.1892, г. Пугачоў Саратаўскай вобл., Расія — 18.8.1961),
расійскі рэжысёр, тэарэтык тэатра, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Д-р мастацтвазнаўства (1957). Вучыўся ў школе жывапісу ў Казані. З 1912 акцёр МХТ, з 1918 рэжысёр у правінцыяльных т-рах, з 1923—3-й Студыі МХАТ (з 1926 Т-р імя Я.Вахтангава), з 1930 маст. кіраўнік Т-ра Рэвалюцыі. У 1935—58 гал. рэжысёр Цэнтр.т-раСав. Арміі. З 1919 выкладаў ў тэатр. студыях, з 1935 у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (з 1940 праф., у 1961 маст. кіраўнік). Стварыў нар.-гераічныя спектаклі. Тыповыя рысы сучасніка раскрываў праз беражлівую перадачу кожнага вобраза і адначасова праз насычаныя думкай і пачуццём масавыя сцэны. Паставіў спектаклі: «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1926), «Змова пачуццяў» Ю.Алешы (1929), «Паэма пра сякеру» (1931), «Мой сябар», «Пасля балю» (1934) М.Пагодзіна, «Рамэо і Джульета» (1935), «Утаймаванне свавольніцы» (1937), «Сон у летнюю ноч» (1941) У.Шэкспіра, «Даўным-даўно» А.Гладкова (1942), «Рэвізор» М.Гогаля (1951), «Паднятая цаліна» паводле М.Шолахава (1957). Аўтар прац па тэорыі т-ра. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1950, 1951.