агульна...

Першая састаўная частка складаных прыметнікаў у знач.:

1) агульны для чаго-н. (што выражана другой часткай), напр.: агульнасаюзны, агульнанародны;

2) уласцівы ўсім; датычыцца ўсіх, усяго, самага істотнага, напр.: агульнавядомы, агульнатэарэтычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульначалаве́чы, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву, які датычыцца ўсіх людзей. Агульначалавечая мараль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́рны, ‑ая, ‑ае.

Які датычыцца кожнай асобнай гаспадаркі, двара. Падворны перапіс. Падворны абход насельніцтва. Падворная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬТЭРНАТЫ́ЎНАЯ СЛУ́ЖБА,

асобны від працоўнай дзейнасці, якім замяняецца тэрміновая ваенная служба. Альтэрнатыўная служба датычыцца грамадзян, што прыгодныя да ваен. службы ва ўзбр. сілах, але па сваіх рэліг., пацыфісцкіх перакананнях або інш. прычынах не могуць прымяняць зброю і баявую тэхніку і адмаўляюцца ад ваен. службы. Грамадзяне, якія знаходзяцца на альтэрнатыўнай службе, працуюць санітарамі, даглядаюць састарэлых і інш. Альтэрнатыўная служба існуе ў многіх краінах (напр., Бельгіі, Галандыі, Германіі, Францыі і інш.).

т. 1, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

betrffend

1. a адпаве́дны; да́дзены, які́ даты́чыцца

2. prp адно́сна, што даты́чыцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

словатво́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словатворчасці. Што датычыцца форм дзеяслоўнага словаўтварэння і словатворчых функцый прыставак, то тут зроблена яшчэ менш. Суднік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даты́чыць, датычыццадатычыцца’ (БРС). Запазычанне з польск. dotyczyć ’тс’. Запазычанне адносна новага часу (няма ў Булыкі, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dotyczyć się

незак. датычыцца, тычыцца;

гл. dotyczyć

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

каса́тельно предлог с род. што даты́чыцца, што ты́чыцца, што да;

каса́тельно э́того де́ла я ничего́ не слыха́л што даты́чыцца (што ты́чыцца, што да) гэ́тай спра́вы, дык (то) я нічо́га не чуў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

for that matter

што даты́чыцца гэ́тага, калі́ на то́е пайшло́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)