«ПРА БАГА́ЦТВА ДЫ БЕ́ДНАСЦЬ».

перакладны твор бел. л-ры 19 ст. Пераклад зроблены з укр. брашуры С.​А.​Падалінскага (1875, 2-е выд. 1876), выдадзены ў Жэневе ў 1881 з дапамогай М.​П.​Драгаманава, які напісаў да бел. выдання прадмову. У творы элементы маст. прозы спалучаны з агітацыйна-прапагандысцкім зместам, выкладаецца марксісцкае вучэнне пра крыніцы росту капіталу і дадатковую вартасць. Дасведчаны рабочы-чыгуначнік Кастусь тлумачыць сваім сябрам, што для паляпшэння жыцця трэба зямлю, фабрыкі і заводы зрабіць грамадскай уласнасцю, ліквідаваць эксплуатацыю чалавека чалавекам. Пераклад дапасаваны да бел. умоў і нар. побыту, значна ўзмоцнены маст. элемент (пейзажныя замалёўкі, партрэты дзейных асоб больш яркія і вобразныя). У творы жывая лексіка, шмат нар. зваротаў і трапных вобразаў, удала перададзены фанетычныя асаблівасці бел. мовы, што сведчыць пра дасканалае валоданне роднай мовай перакладчыкам.

Публ.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

Літ.:

Александровіч С.​Х.​Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971.

С.​Х.​Александровіч.

т. 12, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

snug

[snʌg]

adj.

1) уту́льны, выго́дны

2) шчы́льна дапасава́ны

a little too snug — цеснава́ты

3) дастатко́вы

a snug income — невялі́кія, але дастатко́выя прыбы́ткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

snug [snʌg] adj.

1. уту́льны; зру́чны, выго́дны

2. шчы́льна дапасава́ны (пра адзенне);

Her coat was a snug fit. Паліто добра сядзела на ёй.

to be (as) snug as a bug in a rug infml, joc. ≅ адчува́ць сябе́ як жа́ба ў бало́це; ве́льмі ўту́льна ўладкава́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

concerted

[kənˈsɜ:rtɪd]

adj.

1) узае́мна ўзго́днены, дапасава́ны

2) супо́льна плянава́ны або́ зро́блены; спалу́чаны

a concerted attack — ата́ка спалу́чанымі сі́ламі

3) Mus. падзе́лены на ко́лькі галасо́ў або́ інструмэ́нтаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

coordinate

[koʊˈɔrdənət]

1.

adj.

1) каардынава́ны, дапасава́ны

2) адно́лькава ва́жны

3) Math. каардына́тны (кут)

4) злу́чаны (сказ); злуча́льны (злу́чнік)

2.

n., Math.

каардына́ты, во́сі каардына́таў

3. [koʊˈɔrdəneɪt]

v.

1) каардынава́ць (-ца), дапасо́ўваць, узгадня́ць (-ца), пагаджа́ць

2) утвара́ць сыстэ́му

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)