1.што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.
2.Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада.// Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дамча́цьідаімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм.
1.каго-што. Вельмі хутка давезці, даставіць да якога‑н. месца. — Ну, цяпер трымайцеся, я мігам дамчу вас у Забалоцце.Скрыпка.Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку даімчала да яго новай кватэры.Чорны.
2. Тое, што і дамчацца, даімчацца. Стаеннік шпарка даімчаў да Старыцы і спыніўся на ўскраіне яе ля дома Ваўчка.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. З цяжкасцю данесці, давезці, дацягнуць да якога‑н. месца. Давалачы лодку да ракі. □ Хлопцы хутка давалаклі.. [ваўчанё] да месца, успіхнулі на павозку.Якімовіч.
•••
Ног не давалачы — не мець сіл дайсці куды‑н. — Дадому ты такі не пойдзеш, — запярэчыў Ёська. — Ты і ног туды не давалачэш. — Яшчэ і цябе давалаку, гавары вось хутчэй пра справу ды пойдзем.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. падвёз, ‑везла і ‑вязла; ‑везла і ‑вязло; зак.
1.каго-што. Давезці да якога‑н. месца, прывезці ў якое‑н. месца. Падвезці пасажыраў да вакзала. Падвезці дровы к дому. □ Уначы Валодзю падвезлі да вялікай паляны, на якой гарэлі тры кастры.Федасеенка.// Узяць каго‑н. па дарозе на воз, машыну і пад. — Можа, па дарозе? — паказаў .. [Максім Сцяпанавіч] у напрамку горада. — То падвязу.Карпаў.Бягуць [дзеці] услед за трактарамі І просяць, каб падвезлі іх На гэтых конях вараных.Танк.
1. Цягнучы, даставіць да якога‑н. месца; давалачы. Дацягнуць лодку да вады.//Разм. Павольна, з цяжкасцю давезці, данесці да якога‑н. месца. Пакуль Антонава кабыла дацягнула свой воз да млына, зрабілася зусім цёмна.Новікаў.//без дап.Разм. З цяжкасцю даехаць, даляцець да якога‑н. месца. Самалёт паступова зніжаўся, нягледзячы на ўсе мае намаганні трымацца набранай вышыні. Я адразу зразумеў, што нам не дацягнуць да базы.Шамякін.
2. Працягнуць, правесці, пракласці да якога‑н. месца. Дацягнуць да лесу тэлефонны провад.//перан. Давесці што‑н. пачатае да канца ці да пэўнай ступені выканання. Дацягнуць урок да канца. Дацягнуць да нормы.
3. Праспяваць да канца; дапець. Як дацягнуў запявала апошняе слова, дзесяткі галасоў, няроўных, але ўпэўненых, падхапілі песню, узнялі яе ўгору і запоўнілі песняй пустынную вуліцу.Галавач.
4. і без дап.Разм. Правесці час да якога‑н. моманту. Дацягнуць час да вячэры. □ Каб толькі дацягнуць да ночы, там можна было б знайсці дарогу дадому.Лобан.// Пражыць, праіснаваць да якога‑н. часу, падзеі; дажыць. [Бацька] даўно ўжо чакаў гэтага моманту, даўно ўжо думаў, як дацягнуць да ўраджаю.Маўр.Дажыў Макарый да сівых валос І дацягнуў аж да вайны Айчыннай.З. Астапенка.
5.Разм. Зацягнуць выкананне чаго‑н., не зрабіць што‑н. своечасова. Дацягнуць здачу экзамена да вясны. □ — Дацягнулі да апошняга... Загубілі дзяўчынку! — злаваўся Сцепанец.Гарбук.
•••
Ледзь дацягнуць ногі — з цяжкасцю дайсці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)