даве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -вёзла; -вязі́; -вёзены; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць да месца.

Д. да вакзала.

2. Прывезці дадаткова таго, чаго не хапае.

Д. цэмент на будоўлю.

|| незак. даво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́зці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. давязу́ давязё́м
2-я ас. давязе́ш давезяце́
3-я ас. давязе́ давязу́ць
Прошлы час
м. давё́з даве́злі
ж. даве́зла
н. даве́зла
Загадны лад
2-я ас. давязі́ давязі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час давё́зшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

даве́зці сов.

1. довезти́;

аўто́бус давязе́ вас да вакза́ла — авто́бус довезёт вас до вокза́ла;

2. (привезти недостающее) довезти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. давёз, ‑везла; зак., каго-што.

1. Везучы, даставіць да якога‑н. месца. Камандзір.. сам стаяў на паравозе. Як мага ён стараўся хутчэй давезці часць да месца. Чорны.

2. і чаго. Разм. Прывезці тое, чаго не хапала дзе‑н. Давезці матэрыялы на будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даво́зіць гл. давезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

довезти́ сов. даве́зці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даво́зіць несов. довози́ть; см. даве́зці1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да давезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад давезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Даставіць, данесці, давезці куды‑н. — Запражом заўтра жарэбчыка ў вазок.. і ў самы Мінск вас затарабанім. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)