sternum [ˈstɜ:nəm] n. anat. (pl. sternums or sterna) грудзі́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Brstbein n -s, - анат. грудзі́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

breastbone

[ˈbrestboʊn]

n., Anat.

грудзі́на f. (грудна́я косьць)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ІХТЫО́РНІСЫ (Ichthyornithes),

надатрад вымерлых веерахвостых птушак. 2 роды, 9 відаў. Падобныя на сучасных олушавых. Вядомы з верхнемелавых адкладаў у ЗША і Узбекістане. Жылі на марскіх узбярэжжах.

Памеры з сучасных галубоў. Галава вялікая, крылы развітыя, грудзіна з кілем, ногі маленькія, пазванкі амфіцэльныя (дваякаўвагнутыя). Зубы дробныя, вострыя, загіналіся назад, ніжнія сківіцы не зрасталіся. Добра лёталі, карміліся рыбай. Па рэштках І. вызначаюць узрост геал. адкладаў.

П.​Ф.​Каліноўскі.

т. 7, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рабры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.

2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gors, ~u

м.

1. грудзі, бюст;

2. грудзіна кашулі (сарочкі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mostek

м.

1. масток, мосцік;

2. грудзіна; грудная костка;

3. (частка тушы) грудзінка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пластро́н

(фр. plastron, ад іт. piastrone = нагруднік)

1) моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга;

2) ніжні шчыт касцявога панцыра чарапах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bosom [ˈbʊzəm] n.

1. жано́чыя гру́дзі

2. грудзі́на (кашулі, сукенкі)

3. ло́на;

in the bosom of one’s family у ло́не сваёй сям’і́

4. сэ́рца, душа́

5. па́зуха;

in one’s bosom за па́зухай

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГРУДНА́Я КЛЕ́ТКА,

аснова груднога аддзела тулава ў паўзуноў, птушак, млекакормячых жывёл і чалавека, складзеная з грудных пазванкоў, рэбраў і грудзіны; частка восевага шкілета амніётаў. З’явілася ўпершыню ў паўзуноў у сувязі з прагрэсіўным развіццём органаў апоры (апора плечавога пояса) і дыхання. У чалавека мае форму ўсечанага конуса, сплюшчанага ў пярэднезаднім напрамку, які мае верхнюю і ніжнюю апертуры. Плоскасць верхняй апертуры нахілена ўперад, таму пярэдні край яе знаходзіцца ніжэй за задні. Ніжняя апертура абмежавана рэбернай дугой і закрыта дыяфрагмай. Міжрэберныя прамежкі запоўнены мышцамі. Велічыня акружнасці грудной клеткі (вымяраецца на ўзроўні саскоў) характарызуе склад цела чалавека. Пры ўдыху грудная клетка расшыраецца. Выгляд і памеры яе залежаць ад спосабу жыцця, рухаў, дыхання; маюць узроставыя, палавыя, індывід. і прафес. адрозненні. Змены грудной клеткі бываюць у выглядзе прыроджаных і набытых, сіметрычных і асіметрычных дэфармацый, ад пухлінных, дыспластычных, дыстрафічных працэсаў і пашкоджанняў, што ўплывае на функцыянаванне грудной клеткі.

А.​С.​Манцюк.

Грудная клетка: 1 — грудзіна; 2 — рэбры; 3 — пазваночнік.

т. 5, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)