грудзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рэбраў і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прым. грудзі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грудзі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грудзі́на грудзі́ны
Р. грудзі́ны грудзі́н
Д. грудзі́не грудзі́нам
В. грудзі́ну грудзі́ны
Т. грудзі́най
грудзі́наю
грудзі́намі
М. грудзі́не грудзі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грудзі́на ж.

1. анат. груди́на;

2. (в одежде) грудь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грудзі́на, ‑ы, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рабрын і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі. Грудзіна ў рубашцы расшпілілася, і з-пад яе свеціць голае цела. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грудзі́на-рэ́берны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грудзі́на-рэ́берны грудзі́на-рэ́берная грудзі́на-рэ́бернае грудзі́на-рэ́берныя
Р. грудзі́на-рэ́бернага грудзі́на-рэ́бернай
грудзі́на-рэ́бернае
грудзі́на-рэ́бернага грудзі́на-рэ́берных
Д. грудзі́на-рэ́бернаму грудзі́на-рэ́бернай грудзі́на-рэ́бернаму грудзі́на-рэ́берным
В. грудзі́на-рэ́берны грудзі́на-рэ́берную грудзі́на-рэ́бернае грудзі́на-рэ́берныя
Т. грудзі́на-рэ́берным грудзі́на-рэ́бернай
грудзі́на-рэ́бернаю
грудзі́на-рэ́берным грудзі́на-рэ́бернымі
М. грудзі́на-рэ́берным грудзі́на-рэ́бернай грудзі́на-рэ́берным грудзі́на-рэ́берных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грудзі́на-рэ́берны груди́но-рёберный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

груди́на анат. грудзі́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пластро́н, ‑а, м.

Моцна накрухмаленая грудзіна мужчынскай верхняй сарочкі, якая надзяваецца пад адкрытую камізэльку да фрака ці смокінга.

[Фр. plastron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.

2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наву́шнікі, ‑аў; адз. навушнік, ‑а, м.

1. Частка шапкі, якая адкладаецца на вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. Міхась ходзіць з голымі рукамі, хоць рукавіцы ў кішэні, грудзіна заўсёды расхрыстаная, у самы вялікі мароз не апусціць навушнікаў у шапцы. Дамашэвіч.

2. Прылада для слухання гукаперадач, якая складаецца з двух слыхавых апаратаў, што надзяваюцца на вушы. Сяргей яшчэ некалькі разоў перадаў пазыўныя, паслухаў і нервова зняў навушнікі. Няхай. Каля стала белагаловы хлапчук круціць дэтэктарны прыёмнік і нешта слухае ў навушніках. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)