Талачы́ць ’выконваць талакою працу (вывозіць гной, вазіць бярвенне і пад.)’, ’святкаваць заканчэнне працы’, ’таптаць, мясіць, есці на корані (пра пасевы, траву)’ (ТСБМ), ’таптаць пасевы, траву’ (Некр. і Байк., Шат., Растарг.), ’збіваць, таптаць, мяць, ламаць нагамі (пасевы хлеба, гародніну, сенакос)’ (Нас.), талачы́ць, тало́чыць ’удзельнічаць у супольнай працы’ (Сл. ПЗБ), талачы́цца ’важдацца’ (Жд. 2); сюды ж талачня́ ’цісканіна, таўкатня’ (Ласт.), тало́ча ’тс’ (Сцяшк. Сл.), талачэ́ча ’таўкатня, бязладдзе’ (Адм.). Параўн. укр. толо́чити ’мяць, таптаць (пасевы, расліны); цягнуць, валачы’, рус. толочи́ть ’вытоптваць траву, пасевы’, польск. tłoczyć ’ціснуць; прыгнятаць, гнясці; таптаць’, ’пакідаць адлогам (поле)’, славац. tlačiť ’набіваць, напіхваць’, чэш. tlačiti ’ціснуць, піхаць, прыгнятаць’, в.-луж. tłóčič ’ціснуць, гнясці’, н.-луж. tłocyś ’таптаць, ціснуць’, серб.-харв. тла̏чити ’ціснуць; таптаць; прыціскаць, гнясці’, славен. tlačiti ’тс’, ст.-слав. тлачити ’біць, таўчы, прыгнятаць’. Прасл. *tolčiti ’ціснуць, гнясці, прыціскаць’ — шматкратны дзеяслоў ад прасл. *telkti ’біць, таўчы, гнясці’ або ўтварэнне ад назоўніка *tolkъ (гл. толак), гл. Борысь, 634; паводак Шустара–Шэўца (1509), каўзатыў ад *telkti (гл. таўчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

umartwiać

незак. мучыць; гнясці; засмучаць;

umartwiać ciało — забіваць плоць (цела)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Выгнёстый ’выгнуты’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, першапачаткова *выгінясты, што магло быць запазычана з польск.; параўн. wyginiać ’выгінаць’; малаверагодна сувязь з гнясці́ ’ціснуць, біць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скнеціць, скнэ́тыты ‘сасцябаць (звычайна пра дождж)’, кнэ́тыты ‘біць, сцябаць’ (Клім.). Магчыма, да гнесці (гл.), параўн. укр. гніти́тигнясці; біць’, з аглушэннем пачатковага г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагні́сты ’моцны, магутны’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Як відаць з ілюстрацыі («Рука ў иаго нагнʼистайа, адразу паршука ўложыць»), тлумачэнне слова занадта абагульненае; хутчэй за ўсё гэта аказіяналізм ад нагнуць або ад гнясці ’прыціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыту́жна, прыту́жно ’пільна, старанна, шчыра, уважліва’ (лельч., Нар. лекс.; ТС), прыту́жны ’заўзяты’ (ТС); сюды ж, відаць, прыту́жны ’моцны (мароз)’ (стол., ЛА, 2). Відаць, вытворнае ад прытужаць ’ціснуць, гнясці’ (Ласт.), гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старава́ць ‘скамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. староватигнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус. дыял. соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ачаво́к, очево́к ’ручка касы’ (ДАБМ, камент., 831). Ад чаві́ць ’сціскаць, гнясці’, о‑чавок ’тое, што сціскае (кассё)’, або ’тое, што цісне, муляе (руку)’, параўн. блізкую тэрытарыяльна назву мулец ’тс’. Незвычайны націск на суфіксе, відаць, пад уплывам лучок, п́упок ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удруча́ть несов. гнясці́, прыгнята́ць, прыгне́чваць; (печалить) засмуча́ць, засму́чваць;

э́ти обстоя́тельства в осо́бенности удруча́ли его́ гэ́тыя абста́віны асаблі́ва гнялі́ (прыгнята́лі, прыгне́чвалі, засмуча́лі, засму́чвалі) яго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тарапа́та ’гора, бяда’ (Сцяшк. Сл.), тарапа́ты ’клопат, турботы’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарапата ’клопат, цяжкасць’ (1606 г., КГС). Параўн. польск. tarapata ’шум, грукат; клопат, турботы’, ’трашчотка’, якое лічыцца крыніцай запазычання (Булыка, Лекс. запазыч., 137), далей выводзяць з ням. Strapanze ’цяжкая праца, клопат’ (Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 520), што няпэўна. Звязваюць таксама з польск. trapacić, trapacować ’мучыць, гнясці, непакоіць’, што з іт. strapazzo, strapazzare ’мука, мучыць’ (Брукнер, 575).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)