абы-што́, абы-чаго́.

1. займ. няпэўны. Што-н., што папала.

2. у знач. наз. Глупства, абсурд, непатрэбшчына (разм.).

Пакінь гаварыць а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збалбатну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што (разм.).

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

З. глупства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адблазнава́ць

‘зрабіць глупства, дурэць, дурыцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адблазну́ю адблазну́ем
2-я ас. адблазну́еш адблазну́еце
3-я ас. адблазну́е адблазну́юць
Прошлы час
м. адблазнава́ў адблазнава́лі
ж. адблазнава́ла
н. адблазнава́ла
Загадны лад
2-я ас. адблазну́й адблазну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адблазнава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наерунди́ть сов., прост. нарабі́ць глу́пства; (наговорить ерунды) напле́сці, нагавары́ць лухты́ (глу́пства).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаўпці́, -пу́, -пе́ш, -пе́; -пём, -пяце́, -пу́ць; -пі; незак., што (разм., зневаж.).

Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж.

Што ты чаўпеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здурнава́ць

‘сказаць, зрабіць, дапусціць якое-небудзь глупства

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здурну́ю здурну́ем
2-я ас. здурну́еш здурну́еце
3-я ас. здурну́е здурну́юць
Прошлы час
м. здурнава́ў здурнава́лі
ж. здурнава́ла
н. здурнава́ла
Загадны лад
2-я ас. здурну́й здурну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час здурнава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

недамы́сленасць, ‑і, ж.

Кніжн. Недастатковая абдуманасць; глупства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ерунди́ть несов., прост. вярзці́ глу́пства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БРАНТ (Brant, Brandt) Себасцьян (1457, г. Страсбур, Францыя — 10.5.1521), нямецкі пісьменнік-гуманіст. Д-р права (1489). Аўтар сатыр.-дыдактычнай паэмы «Карабель дурняў» (1494), у вобразах якой персаніфікаваў разнастайныя праяўленні чалавечага глупства. Выступаючы ў ролі аднаго з герояў паэмы, Брант не толькі выкрываў заганы, уласцівыя як чалавечаму роду ўвогуле, так і яго сучаснікам, але і заклікаў да пераадолення чалавечага глупства з дапамогаю розуму. Паэма напісана жывой нар. мовай. Яе праілюстраваў А.​Дзюрэр. Брант апублікаваў таксама шэраг юрыд., тэалагічных і літ. тэкстаў, у т. л. творы Ф.​Петраркі і інш. У традыцыях «л-ры пра дурняў», ля вытокаў якой стаіць Брнт, тварылі Эразм Ратэрдамскі, Т.​Мурнер, Г.​Сакс і інш.

Тв.:

Рус. пер. Корабль дураков: Избр. сатиры. М., 1984.

А.​С.​Шаўчэнка.

т. 3, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

guff [gʌf] n. infml глу́пства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)