Глумі́ць, глумі́цца. Гл. глум.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глум, ‑у, м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глуміць і глуміцца; глумленне.

2. Пра што‑н. марна страчанае, папсаванае. Дабро пайшло ў глум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюлю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Глуміцца, здзекавацца з каго‑н. Мы з Петрусём улюлюкалі і свісталі .. [Тані] ўслед, і яна цэлымі днямі не паказвалася з дому. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

maltreat

[,mælˈtri:t]

v.t.

суро́ва абыхо́дзіцца з кім; зьдзе́кавацца, глумі́цца з каго́, глумі́ць што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наглумі́цца, ‑глумлюся, ‑глумішся, ‑глуміцца; зак., над кім-чым, з каго-чаго і без дап.

Насмяяцца або наздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Самому сабе не мог прызнацца Ільюк, што над ім, Шэметам, так маглі наглуміцца некрашоўскія мужыкі. Лобан. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопцы], .. наглумяцца, наскубуць за валасы — і пабеглі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглумі́цца, ‑глумлюся, ‑глумішся, ‑глуміцца; зак.

1. з каго-чаго, над кім-чым і без дап. Паздзекавацца, панасміхацца. Вот зажадалася каршуну беламу паглуміцца над дзяўчынай простай! Нікановіч. Хіба патрэбна [Ясю] такая бяднячка, як яна. Проста ён задумаў нешта благое, хоча паглуміцца з раскошы. Чарнышэвіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папсавацца — пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

misshndeln vt жо́рстка абыхо́дзіцца (з кім-н.), здзе́кавацца (з каго-н.), глумі́цца (над кім-н.);

ine Sprche ~ каве́ркаць мо́ву

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад зму́ста ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусці́ць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус. смусти́ть, сомусти́ть ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусти́тель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў mǭtiti ’тс’ (гл. муціць параўн. ст.-бел. смятатися ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчаццаглуміцца, здзекавацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глум, глумі́цца, глумі́ць ’псаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)