гарызо́нт

(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй;

знікнуць з гарызонта — перастаць з’яўляцца дзе-н.;

2) уся бачная навокал зямная паверхня; далягляд;

3) вялікі круг нябеснай сферы, плоскасць якога перпендыкулярная да вертыкальнай лініі ў месцы назірання;

4) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыць новыя гарызонты ў навуцы);

5) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (чалавек з шырокім гарызонтам);

6) узровень вады ў рацэ, возеры, глебе;

7) пласт адкладанняў горных парод, які ўмоўна вылучаецца па якой-н. прымеце (колеры, складзе, наяўнасці руд і інш.);

8) сукупнасць горных вырабатак, размешчаных на адным узроўні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Гарызо́нтгарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарызо́нт

(гр. horizon, -ntos = які абмяжоўвае)

1) лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй, а таксама прастора неба над гэтай лініяй;

2) уся бачная навокал зямная паверхня, далягляд;

3) перан. круг магчымасцей, перспектыва (напр. адкрыліся новыя гарызонты ў навуцы);

4) перан. сума ведаў, кругагляд чалавека (напр. чалавек з шырокім гарызонтам).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

АПО́РНЫ ГАРЫЗО́НТ,

гл. Маркіроўны гарызонт.

т. 1, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Маркіровачны гарызонт, гл. Апорны гарызонт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАРКІРО́ЎНЫ ГАРЫЗО́НТ, апорны гарызонт,

слой (пласт) у тоўшчах горных парод з устойлівымі адметнымі прыкметамі (літалагічны састаў, колер, зярністасць, мінер. ўключэнні, праслоі, арган. рэшткі і інш.). Важнейшы элемент пры геал. карціраванні, карэляцыі разрэзаў, дэшыфраванні аэрагеал. фотаздымкаў.

т. 10, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,

тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныя ваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.

т. 4, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кізелаўскі гарызонт 10/346

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ваданосны гарызонт 2/542

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Волхаўскі гарызонт 3/154

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)