зая́хкаць сов., разг. зала́ять (при погоне за зайцем);

ганча́к ~каў — го́нчая зала́яла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Htzhund

m -(e)s, -e хорт, ганча́к, вы́жал

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gończy :

pies gończy — ганчак;

list gończy — публікацыя аб пошуках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

beagle

[ˈbi:gəl]

1.

n.

ганча́к -а́ m. (паляўні́чы саба́ка)

2.

v.i.

1) палява́ць з ганчака́мі

2) Sl. падгляда́ць, цікава́ць, сачы́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.

2. перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад. Брыль. Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́харэц ’зух’ (Бяльк.). Няясна; параўн. рус. ухарь ’тс’, якое Фасмер (4, 178) лічыць вытворным ад выкл. ух, гл. вух, ух, хутчэй ад дзеяслова ухать, гл. вухаць; параўн. таксама бранск. ву́ха ’бойкі, вынаходлівы хлопец’ і мсцісл. уга́р ’разудалы’ (Юрч. Сін.). Магчыма, звязана з вухры́ць ’настаўляць, вучыць’ (гл.); параўн. наву́хрыць ’намуштраваць’, падву́хрыць ’падвучыць каго, падбіць’ (Бяльк.). Прымаючы пад увагу мсцісл. угар, можна дапусціць сувязь з польск. ogar, чэш. ohař, ц.-слав. огаръганчак’, далейшая гісторыя якога застаецца няяснай (магчыма, запазычанне з усходніх моў; гл. Фасмер, 3, 117; Махэк₂, 410 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГАНЧАКІ́,

група парод паляўнічых сабак. Выкарыстоўваюць для палявання на зайцоў, лісоў і ваўкоў, а таксама капытных. Вядомы з глыбокай старажытнасці, паходзяць ад стараж. травільных сабак. Ганчакі па нюху знаходзяць след звера і з гучным брэхам гоняць яго (адсюль назва). Пашыраны ў многіх краінах свету, вядома каля 80 парод ганчакоў; на Беларусі гадуюць рускага ганчака, рускага рабога і эстонскага.

Ганчакі рускай і рускай рабой парод (выш. ў карку 55—68 см) маюць моцную канстытуцыю, тэмпераментныя і настойлівыя ў пошуку і гонцы дзічыны. Паводзіны ўраўнаважаныя, характар спакойны, лёгка дрэсіруюцца. Масць рускага ганчака рыжая з цёмным чапраком, часам шэрая з жоўтымі падпалінамі, рускага рабога — пераважна чорна-рабая з рыжымі плямамі на галаве, плячах і крыжы. Эстонскі ганчак нізкарослы (выш. 42—52 см), жвавы, масць часцей чорна-рабая з рыжымі плямамі.

Э.Р.Самусенка.

т. 5, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.

1. да каго-чаго і без дап. Наблізіцца бягом. Ганчак паслухмяна падбег да гаспадара і, высунуўшы чырвоны язык, глядзеў разумнымі вачамі. Шамякін. Андрэй.. абняў слупок, упёрся нагамі ў зямлю і зрушыў яго. Падбеглі сяляне, выцягнулі яго і павалілі. Колас.

2. Забегчы пад што‑н. Падбегчы пад мост. Падбегчы пад арку.

3. Крыху прабегчы. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў.. на аглабіне. Гартны. — Ну, падбяжы яшчэ! — І .. [бацька] ляснуў ляйчынаю па гладкім баку каня. Дамашэвіч.

4. Разм. Хуценька накіравацца куды‑н. Уладусь памыўся, прыадзеўся і чакаў свайго дружбака, каб разам падбегчы на суботнюю гулянку ў суседнюю вёску. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́жалганчак, паляўнічы сабака’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Гарэц., Сцяшк.). Рус. вы́жлец, вы́жлик, вы́жлок, укр. ви́жел, польск. wyżeł, чэш. vyžel, vyžle, славац. vyžla, серб.-харв. ви̏жао, ви̏жле, славен. vížel. Няяснае слова, якое не мае пераканаўчай этымалогіі. Фасмер (1, 367) думае, што яно запазычана з ням. *Wisel ’(сабака) павадыр’, с.-в.-ням. wîsel ’пчаліная матка’, ст.-в.-ням. wîso ’правадыр, важак’. Меліх (Зб. Мілецічу, 148 і наст.), Махэк₂ (705), Голуб–Лейер (514) лічаць слова запазычаннем з венг. vizsla ’сабака-сышчык’; ’жвавы, пільны’, але гэта гіпотэза не тлумачыць слав. ы і адсутнасць слова ў балг. і ст.-слав. мовах. Іншыя гіпотэзы, напрыклад Ільінскага (ИОРЯС, 23, 1, 130), аб сувязі гэтага слова з лац. vigil і Лёвенталя (WuS, 11, 54) з гоц. augō ’вока’ таксама непераканаўчыя. Найбольш верагодным цяпер з’яўляецца збліжэнне Брукнера (640), якога падтрымлівае Трубачоў (Происх., 24), з польск. wyga ’стары сабака’, якое ад vy‑ti. Наз. vyžьlъ уваходзіць у словаўтваральны рад з суф. ‑ьлъ і з’яўляецца назвай сабакі па брэху, выццю (Шанскі, 1, В, 223). Адносна суфіксацыі гл. таксама SP, 1, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)