рускі пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1950). Даследаваў жанр балады, паўн.рус. фальклор («Гісторыя развіцця жанру рускай балады», 1966, і інш.). Аповесць «Спадар Вялікі Ноўгарад» (1967), раман «Марфа-пасадніца» (1972) прысвечаны гісторыі Вольнага Ноўгарада. Аўтар шматтомнай гіст. эпапеі «Гасудары маскоўскія»: «Малодшы сын» (1975), «Вялікі стол» (1979), «Цяжар улады» (1981), «Сімяон Ганарлівы» (1983), «Вецер часу» (1987), «Адрачэнне» (ч. 1—2, 1988—89) пра фарміраванне рус. нацыі з яе асновамі (сям’я, абшчына, праваслаўе, адзінаўладдзе). Гэта спроба асэнсаваць гісторыю станаўлення Расіі паводле пасіянарнай тэорыі этнагенезу. У аснове эпапеі факталагічная дакладнасць і строгі храналагічны прынцып адлюстравання падзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вабразі́цельны ’ганарлівы’ (Юрч., Яўс.). Ад *ваабразіцель, утворанага ад запазычанага з рускай мовы вообразить, воображать ’зазнавацца, ганарыцца’ або непасрэдна ад вообразить.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
proud
[praʊd]
adj.
1) ганарлі́вы, го́рды, перакана́ны ў сваёй го́днасьці
a proud moment — хвілі́на, яка́я напаўня́е пачуцьцём го́нару
•
- proud of
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
семіна́рыя, ‑і, ж.
1. Сярэдняя спецыяльная павучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі і інш. краінах для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Наймалодшую ў сям’і, Чэсю, упарты і ганарлівы Лешак паслаў пасля сямігодкі ў настаўніцкую семінарыю.Брыль.
2. Сярэдняя духоўная навучальная ўстанова. Духоўная семінарыя.
[Ад лац. seminarium — рассаднік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Гано́рны ’ганарлівы’ (БРС). Укр.дыял. (зах.) гоно́рний. Як сведчыць націск у гэтых словах, яны, пэўна, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы. Параўн. польск.honorny ’тс’ (ад honor). Польск.honorny добра засведчана ў многіх польск. гаворках (гл. Карловіч, II, 189).