гола́вльзоол.галаве́нь, -лаўня́м.; обл. галава́ч, -ча́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
chub
[tʃʌb]
n., pl. -s or coll. chub
галаве́нь -ўня́m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
краса́ла, ‑а, н.
Тое, што і крэсіва. Галавень злез з каня, прывязаў яго да драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быстра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. У Нёман праніклі такія рыбы, як галавень, жэрах, подуст, пячкур, марона, быстранка, рыбец, гарчак і інш.«Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.
Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца.Лынькоў.Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі.Матрунёнак.// Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З тупым, шырокім рылам, мордай. Тупарылы галавень. Тупарылы вяпрук.//Груб. З пляскатым, шырокім тварам (пра чалавека).
2. Які мае тупую, шырокую пярэднюю частку (пра прадметы). Тупарылыя баржы. Тупарылыя танкеткі. □ Тупарылыя чорныя грузавікі адзін за адным мільгаюць у кароткім абсягу шашы, які адкрываецца Шуравым вачам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Таўстако́ра, тоўстоко́ра ’буйная плотка’ (Крыв.), тоўстоко́ра, тоўстоко́рка ’галавень’ (ТС). Да тоўсты (гл.) і кора́ ’луска’ (гл. кара), у выніку семантычнай кандэнсацыі з тоўстоко́ра плотка ’тс’ (Крывіцкі, Зб. Крапіве, 202), параўн. аналагічныя ўтварэнні серб.дыял.дебелоко̑рка ’гарбуз з тоўстай скуркай’, танкоко̑рка ’гарбуз з тонкай лупінай’ (Элезавіч, 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлушчо́ўка ’траска́’ (Байк. і Некр.). Штучна ўтвораная назва пачатку 20‑х гадоў XX ст., параўн. пазнейшае траска́ ’тс’ (Некр. і Байк.), паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі назваў рыб (вярхоўка, альхоўка і пад.) ад тлушч (гл.), параўн. чэш.tloušt ’галавень’, рус.ма́сленник ’язь’, відаць, у сувязі з тым, што рыба з’яўлялася асноўнай сыравінай для здабычы рыбінага тлушчу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клень ’рыба, падобная на язя’ (Жыв. сл.), ’галавень’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.клень, рус.клень ’тс’, балг.клен, серб.-харв.кле̏њ, славен.kleň, польск.kleń, славац.kleń, в.-луж.kleń ’тс’. Прасл.klenь ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Супастаўленне з прасл.klinъ толькі тэарэтычна магчымае (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 196). Больш верагодна супастаўленне з клён (гл.). Матывацыя наступная: час нерасту рыбы супадае з часам цвіцення клёна (Каламіец, Рыбы, 51–52). Аўтар прыводзіць іншыя назвы рыб, якія ўтварыліся ад назваў раслін. Апошнія цвітуць або пладаносяць у час нерасту рыб. Параўн. рус.земляничник, укр.березівка, бел.каласавік і інш. Прасл.klenь можна разглядаць як прыметнік klen‑jь, утвораны ад назоўніка klenъ пры дапамозе прадуктыўнага суфікса ‑jь з наступнай наміналізацыяй (Мартынаў, Дерив., 21–23). Тады klenъ ’клён’ > kleń‑jь ’кляновы’ > klenь ’галавень’ (кляновая рыба, кляноўка, параўн. укр.березівка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕ́РАСТ,
адкладанне рыбамі і кругларотымі спелых ікры і малака з далейшым апладненнем. Адбываецца пры пэўных для кожнага віду ўмовах (сезон, т-ра, салёнасць вады, глыбіня, скорасць цячэння, субстрат і інш.), адным ці некалькімі заходамі. Субстратам для Н. літафільных рыб (асятры, ласосі, галавень, жэрах і інш.) служыць камяніста-галечнікавы грунт, псамафільных (напр., гальцы, печкуры) — пясок, часам карэньчыкі раслін, фітафільных (карп, лешч, плотка, сазан, шчупак і інш.) — расліны, астракафільныя (напр., гарчакі) адкладаюць ікру ў мантыйную поласць малюскаў, пад панцыр крабаў і інш., пелагафільныя (белы амур, камбалы, таўсталобікі, чахонь і інш.) — у тоўшчу вады. У трапічных і субтрапічных рыб сезонны Н. слаба выяўлены, расцягнуты, выспяванне ікры і Н. часта парцыённыя, раз за некалькі месяцаў. Большасць рыб халодных і ўмераных шырот нерастуюць раз за год, некат. прахадныя рыбы — 1—2 разы за жыццё. У час Н. ў многіх рыб развіваецца шлюбны ўбор.