галаве́нь, -лаўня́, мн. -лаўні́, -лаўнёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прым. галаўнёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаве́нь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. галаве́нь галаўні́
Р. галаўня́ галаўнёў
Д. галаўню́ галаўня́м
В. галаўня́ галаўнёў
Т. галаўнём галаўня́мі
М. галаўні́ галаўня́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

галаве́нь, -лаўня́ м., зоол. гола́вль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галаве́нь, ‑лаўня, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой. З цёмнага прадоння яміны падплываюць часам на водмель галаўні, — таўстаспінныя, тупарылыя, з чырвонымі, як жар, пёркамі. Крапіва. Тоўстыя галаўні паважна праплывалі, ледзь варочаючы шырокімі хрыбтамі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галаве́нь ’назва рыбы’ (БРС, Касп., Шат., Нас.). Параўн. рус. дыял. смал. голави́нь ’тс’. Паколькі гэтыя назвы ізаляваныя (сувязь з назвамі тыпу рус. дыял. головня́галавень’ няпэўная, таму што рус. слова ж. р.), то, здаецца, пераконвае меркаванне Трубачова (Эт. сл., 7, 10) пра сувязь рус. голавинь з назвамі тыпу рус. гола́вль, голо́вль, го́лове́ль, укр. голове́ль ’тс’. Калі гэта так, мы можам прыняць дысіміляцыю л — л > л — н (*галаве́ль > галаве́нь). Зыходнай формай, якой Трубачоў надае статус праславянскай, з’яўляецца *golvjь (вытворнае з суф. ‑jь ад *golva ’галава’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галава́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Тое, што і галавень.

|| прым. галавачо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галава́ч, -ча́ м., см. галаве́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гола́вль зоол. галаве́нь, -лаўня́ м.; обл. галава́ч, -ча́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

краса́ла, ‑а, н.

Тое, што і крэсіва. Галавень злез з каня, прывязаў яго да драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быстра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. У Нёман праніклі такія рыбы, як галавень, жэрах, подуст, пячкур, марона, быстранка, рыбец, гарчак і інш. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)