Агада́ць ’здабыць, прыпасці’ (Сцяшк. МГ), ’набыць, купіць, узяць напавер’ (КЭС, лаг.), гл. гадаць. Параўн. рус. загодя ’загадзя’. Развіццё семантыкі наступнае: ’загадаць, гадаць’ — ’загадаць, каб было зроблена’. Прэфіксальны элемент у форме агадаць адчуваецца на семантыцы віду (агадаць — гадаць), таму а‑ не пратэтычнае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадгадунцы ’разгадкі’ (Гарэц.). Да гадаць (гл.). Словаўтваральная мадэль няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кафе́йны в разн. знач. кофе́йный;
○ ~нае дрэ́ва — кофе́йное де́рево;
◊ гада́ць на ~най гу́шчы — гада́ть на кофе́йной гу́ще
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Адга́ніць ’адгадаць’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ) да гадаць (гл.). Магчыма, запазычанне з польск. odgadnąć з наступным спрашчэннем групы зычных (dn > n).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўга́д ’наўздагад’ (Нас., Гарэц.; калінк., З нар. сл.), ’наўрад’ (Гарэц.), наўгады ’наўгад, усляпую’ (Ян.; пін., Нар. лекс.; ТС). Да гадаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўга́дніна (неўгадніна) ’нешта недарэчнае’ (свісл., Сл. ПЗБ), сюды ж неўгаднік ’абманшчык’ (там жа), нывгадь ’немаведама’ (Сл. Брэс.). Да угадаць, гадаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выга́ды ’выдумкі, забаўкі, прыхамаць’ (Нас., Яруш., Гарэц.), укр. вигад ’вынаходства’, вигадка ’выдумка, прыхамаць’, польск. дыял. wygadki ’выдумкі, пустыя размовы’. Ад выга́дываць ’прыдумваць’, што ўзыходзіць да гадаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гадані́на ’людскія размовы, балбатня, пагалоска’ (Нас., Яруш.). Бясспрэчна, запазычанне з польск. gadanina ’балбатня’ (да gadać ’балбатаць, гаварыць’). Параўн. гада́ць. Бернекер (1, 288) беспадстаўна лічыць гаданіну бел. словам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́дка ’пагалоска, размова’ (Касп.), ’размова, гутарка’ (Нас.). Запазычанне з польск. gadka ’размова’, ’гутарка, пагалоска, чутка’ (ад gadać), як і многія словы гэтай групы (параўн: гадаць, гаданіна, гаданне, гадула).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́гад ’перыяд пагодлівага надвор’я паміж дажджамі’ (глус., Янк. Мат.), пярэ́гадам ’з перапынкамі’ (Сцяшк.; ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да перагада́ць ’перадумаць, памяняць намер’, што да гада́ць ’мець намер, меркаваць, збірацца зрабіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)