1.што. Узнімаць, кружыць што‑н. віхрам. Вецер ганяў па асфальце паперкі і віхрыў пыл.Карпаў.
2.Віхрыцца. З начной цемры адна за другой выплывалі вадзяныя горы, на вершалінах якіх.. віхрыла пена.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́яць, вею, вееш, вее; незак.
1.што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай. Бацька [сына] за вароты вывеў, махнуў рукою і пайшоў збожжа веяць.Каваль.
2.(1і2ас.неўжыв.). Дзьмуць (пераважна пра слабы вецер). У голым полі веяў халаднаваты ветрык.Гарэцкі.Вее ў твар Цёплы вецер вясны.Звонак.//Віхрыцца, круціць. Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор.Купала.
3.пераважнабезас., чым. Абдаваць павевам чаго‑н. (цеплыні, паху і пад.). На дварэ зусім сцямнела. Цёплай вільгаццю веяла ад ракі.Чарнышэвіч.Зноў над роднаю зямлёю Вее водарам хмельным, вясновым.Гілевіч.//перан.; безас. Распаўсюджвацца, перадавацца. Ад слоў бацькі, як і заўсёды, вее стрыманай ласкай і клопатам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
whirl
[hwɜ:rl]1.
v.i.
1) круці́цца, кружы́цца; віхры́цца, вірава́ць
The leaves whirled on the wind — Лі́сьце кружы́лася на ве́тры
2) прано́сіцца; праімча́цца, пракалясі́ць
3) Figur. адчува́ць галавакружэ́ньне
My head is whirling — У мяне́ закружы́лася галава́
2.
n.
1) круце́ньне, кружэ́ньне n.
2) вір -у m.
3) Figur. вір (падзе́яў)
social whirl — вір тава́рыскага жыцьця́
4) галавакружэ́ньне n.
•
- whirl away
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)