вір

1. Яма ў рацэ ці возеры, на паверхні якой назіраецца кругаварот вады; глыбокае месца ў рацэ, возеры або балоце (БРС). Тое ж гаршчок, глыбічыня́, вотмык, глыбачы́нь, за́кру́тка (Слаўг.), мотмут (Ветк.), вукрут (Палессе Талст.), вірь (Магіл. губ. вед. № 44, 1854, 793), вырь (Віц. Шэйн БП., 773), макацёр (Усх. Палессе Талст.).

2. Невялікая травяная яма з вадой на сухім месцы (Палессе Талст., Стол.).

3. Яма на лузе, якую выкручвае вада вясной (Рэч.).

4. Месца ў рацэ, дзе падмываецца бераг (Жытк.).

5. Месца ў рацэ або возеры, дзе часта топяцца людзі; усякае небяспечнае і невядомае месца (Лёзн., Нас., Слаўг.).

6. Быстры ручай; быстрыня ракі (Віц. Шэйн БП., Нас.).

ур. Васькаўскі Вір (луг) каля в. Рудня Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Чартоўскі Вір

т. 17, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

віро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

1. гл. вір.

2. Прылада для звівання нітак у клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

водаваро́т, -ту м., см. вір

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ві́ра ві́ры
Р. ві́ры ві́р
Д. ві́ры ві́рам
В. ві́ру ві́ры
Т. ві́рай
ві́раю
ві́рамі
М. ві́ры ві́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́кта

‘яма, вір у рацэ’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́кта бу́кты
Р. бу́кты бу́кт
бу́ктаў
Д. бу́кце бу́ктам
В. бу́кту бу́кты
Т. бу́ктай
бу́ктаю
бу́ктамі
М. бу́кце бу́ктах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

увіро́ўваць

‘захапляць каго-небудзь, што-небудзь у вір

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. увіро́ўвае увіро́ўваюць
Прошлы час
м. увіро́ўваў увіро́ўвалі
ж. увіро́ўвала
н. увіро́ўвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час увіро́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

whirlpool [ˈwɜ:lpu:l] n.

1. вір, вадаваро́т

2. джаку́зі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

kipiel

м. вір;

kipiel morska — марскі вір

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vortex [ˈvɔ:teks] n. fml (pl. vortexes or vortices) вір;

the vortex of politics вір паліты́чнага жыцця́;

in a vortex of gaiety у віху́ры весяло́сці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)