калядава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

Хадзіць па дварах у калядныя вечары, віншаваць гаспадароў, спяваючы калядныя песні.

|| наз. калядава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

compliment2 [ˈkɒmplɪment] v.

1. рабі́ць/гавары́ць кампліме́нты, хвалі́ць

2. віта́ць; віншава́ць;

compliment smb. on his progress віншава́ць каго́-н. з по́спехам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

юбіля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца.

Акадэмік-ю.

Горад-ю.

Віншаваць юбіляра.

|| ж. юбіля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калядава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Хадзіць па дварах у калядныя вечары, віншаваць гаспадароў, спяваючы калядныя песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жы́чыць ’жадаць, віншаваць’ (Нас., Сцяшк. МГ, Колас). Рус. дыял. варонеж. жи́чить ’пазычаць’, разан. ’наказваць’, укр. дыял. жи́чити ’жадаць, віншаваць’, польск. życzyć ’прагнуць, жадаць камусьці ці сабе; віншаваць’, в.-луж. žičić ’забяспечваць, даць, дазваляць’, н.-луж. žycyś ’даваць, дазваляць, віншаваць’, чэш. дыял. žičiti ’жадаць, віншаваць’, славац. žičiť ’тс’. Ст.-бел. жичити, зычити (1526 г.), ст.-рус. зычити (1567 г.) у польскіх справах. Паводле Брукнера, 669; Голуба–Копечнага, 305; Махэка₂, 498, *požitčiti (> pożyczyć) ад požitek ’польза, карыстанне’, адкуль (шляхам зваротнага словаўтварэння?) і życzyć. Бел., паводле Пальцава (Бел. лекс., 130), Булыкі (Запазыч., 114), з польск. яшчэ у XVI ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віта́ць, віта́ю (БРС, Нас., Бяльк., Шат., Грыг., Гарэц., Мядзв.). Рус. вита́тьвіншаваць; лунаць’, укр. віта́тивіншаваць; прымаць гасцей; заходзіць’, ст.-слав. витати ’жыць, знаходзіцца’, польск. witać, чэш. vítati, славац. s(vítať), в.-луж. witać, н.-луж. witaśвіншаваць’. Сюды ж польск. zawitać і чэш. zavítati ’зайсці’, якое Махэк₂ (692) беспадстаўна аддзяляе ад vítatiвіншаваць’. Да гэтага ж дзеяслова рус. обита́ть, ст.-слав. обитати (< *обвитати, Фасмер, 3, 101). Слова роднаснае літ. vietà ’месца’, лат. vìeta ’тс’, pavietât ’мець жыллё’ (Праабражэнскі, 1, 85; Брукнер, 625; Фасмер, 1, 321). Першапачатковае значэнне ’жыць, знаходзіцца’, пазней на яго аснове развілося значэнне ’гасціць, знаходзіць прытулак’ і потым ’гасцінна сустракаць, віншаваць’, магчыма, пад уплывам віншавальнай формы *vitajь ’будзь з намі, застанься ў нас’ (Рудніцкі, 1, 400; Шанскі, 1, В, 109). Літ. vitótiвіншаваць, прымаць гасцей’ з польск. (Скарджус, Slav., 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

congratulate

[kənˈgrædʒəleɪt]

v.

віта́ць; віншава́ць

I congratulate you on your success — Віншу́ю вас з по́сьпехам

to congratulate someone on his birthday — віншава́ць каго́ з днём наро́дзінаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

congratulate [kənˈgrætʃuleɪt] v. (on) віншава́ць;

I congratulate you on the happy event. Віншую Вас са шчаслівай падзеяй.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАЛЯДАВА́ННЕ,

у славян і інш. народаў традыц. звычай абходу хат на каляды і віншаваць гаспадароў. Каляднікі (калядоўшчыкі) насілі звязду і выконвалі велічальныя калядныя песні, тэатралізаваныя сцэнкі з пераапрананнем у «казу», «кабылу», «мядзведзя», «жураўля». За гэта каляднікам давалі дарункі (сала, каўбасы). У аснове К. — стараж. агр. абраднасць, прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла (паводле нар. выразу, ад каляд сонца паварочвала на лета) і забеспячэнне багатага ўраджаю ў новым гасп. годзе. К. як рэшткі язычніцтва забаранялася царквой. З цягам часу яно ператварылася ў забаву.

А.​І.​Гурскі.

т. 7, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Віншава́нне ’вітанне, слаўленне каго-небудзь з выпадку радаснай падзеі’ (КТС, БРС, Нас., Шпіл.). Іменнае ўтварэнне ад дзеяслова віншаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)