Дзявочы вінаград 4/214—215, 415; 7/591

- » - пяцілісточкавы 4/214 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯСНЫ́ ВІНАГРА́Д,

гл. Дзікі вінаград.

т. 9, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІ́КІ ВІНАГРА́Д (Vitis sylvestris),

лясны вінаград, дзікі еўрап.-азіяцкі від вінаграду. Паводле інш. уяўленняў, падвід або форма вінаграду культурнага — звычайнага (V. vinifera) ці яго здзічэлая форма, магчыма, продак. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе, Закарпацці, Прыднястроўі, Крыме, на Каўказе, у Малой, Сярэдняй і Зах. Азіі. Расце дзіка ў далінах рэк, поймавых лясах, у хмызняках і на камяністых схілах.

Двухдомная лістападная ліяна або куст, які сцелецца, з лазячымі парасткамі даўж. да 10 м і дыям. 10—15 см. укрытымі буравата-шэрай карой. Лісце амаль цэласнае, 3—5-лопасцевае, круглаватае, ныркападобнае, па краі няроўна буйназубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, зеленаватыя, сабраныя ў складаныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — чорная, з шызым налётам, зрэдку белая ягада. Харч., вітамінаносная расліна, выкарыстоўваецца ў селекцыі культ. сартоў вінаграду. Дз. в. часам наз. расліны з роду дзявочы вінаград.

Г.​У.​Вынаеў.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯВО́ЧЫ ВІНАГРА́Д (Parthenocissus),

род кветкавых раслін сям. вінаградавых. 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўн. Амерыкі, ва Усх. Азіі і на Гімалаях. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды: Дз.в. пяцілісточкавы (P. quinquefolia), прымацаваны (P. inserta), трохвостраны (P. tricuspidata).

Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматгадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасонікі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада. Дэкар. расліны. Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.

Г.​У.​Вынаеў.

Дзявочы вінаград восенню.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

виногра́д вінагра́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Чорны дробны сушаны вінаград без костачак.

|| прым. кары́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінагра́дар, ‑а, м.

Той, хто разводзіць вінаград.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́уш, ‑у, м.

1. Сорт буйнога вінаграду.

2. Вінаград гэтага сорту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіслава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Трохі кіслы. Кіславаты вінаград.

2. перан. Які выражае незадаволенасць. Кіславатая ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кіслі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Кіславаты прысмак у чым‑н. Вінаград з кіслінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)