wikariusz

м. рэл. вікарый

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vikár [v-] m -s, -e віка́рый

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

vicar [ˈvɪkə] n. eccl.

1. парафія́льны свята́р; па́стар (у англіканскай царкве);

a clerk vicar дзячо́к; пе́ўчы

2. віка́рый;

a cardinal vicar віка́рый Па́пы Ры́мскага;

the Vicar of Christ наме́снік Хрыста́ (пра Папу Рымскага)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

curate

[ˈkjʊrət]

n., esp. Brit.

наме́сьнік прыхо́дзкага сьвятара́, віка́рый -я m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

vicar

[ˈvɪkər]

n.

1) віка́рый -я m.

2) наме́сьнік -а, прадстаўні́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЗУБКО́ Антоній (1797, с. Белае Полацкага пав. Беларускай губ. — 1884),

рэлігійны дзеяч. Магістр багаслоўя (1882). Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню кандыдата філасофіі, семінарыю пры Віленскім ун-це (1822). Выкладаў у Полацкай семінарыі. З 1824 святар Полацкага уніяцкага кафедральнага сабора. З 1828 першы рэктар заснаванай ім Жыровіцкай семінарыі. У 1833 епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай уніяцкай епархіі. Пазнаёміўся з І.Сямашкам і стаў яго прыхільнікам. На Полацкім царкоўным саборы 1839 падпісаў акт пра аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай. З 1840 правасл. мінскі епіскап, з 1845 — архіепіскап. Аўтар працы «Аб грэка-уніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864).

т. 7, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Kaplán m -s, Kapläne царк. капла́н, віка́рый (у католікаў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РУСЛО́ (Rousselot) Жан П’ер (14.10.1846, Сен-Кло, Францыя — 16.12.1924),

французскі мовазнавец; заснавальнік эксперым. фанетыкі, адзін са стваральнікаў лінгвістычнай геаграфіі. Да 1887 кюрэ і вікарый. З 1887 праф.-асістэнт франц. філалогіі ў Каталіцкім ін-це (Парыж), у якім у 1889 стварыў і ўзначаліў кафедру эксперым. фанетыкі, а ў 1921 — у Калеж дэ Франс (з 1923 праф. у ім). Распрацаваў метады развіцця мовы ў глуханямых і пазбаўлення ад моўных дэфектаў, сканструяваў шэраг фанет. прылад. Аўтар прац «Даследаванні па эксперыментальнай фанетыцы» (1891), «Фанетычныя змяненні мовы...» (1892), «Асноўныя прынцыпы эксперыментальнай фанетыкі» (т. 1—2, 1897—1901, 2-е выд. 1924) і інш. Заснавальнік Франц. дыялекталагічнага т-ва (1893).

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

parish [ˈpærɪʃ] n. царко́ўны прыхо́д, пара́фія;

He is a vicar of a large rural parish. Ён вікарый вялікага вясковага царкоўнага прыхода.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАЛІНО́ЎСКІ Юзаф Андрэевіч (1.9.1835, Вільня — 15.11.1907),

удзельнік паўстання 1863—64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Мікалаеўскую ваен.-інж. акадэмію ў Пецярбургу (1863). У 1860—63 служыў у Брэсцкай крэпасці, інжынер-капітан. З чэрв. 1863 на чале ваен. секцыі Выканаўчага аддзела Літвы, найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага, хоць не падзяляў яго радыкальных поглядаў. У 1864 арыштаваны, да 1873 на катарзе і пасяленні ў Іркуцкай губ. і Пермі. Удзельнічаў у даследаваннях Сібіры. Пасля вяртання з Сібіры (1873) быў выхавальнікам сына кн. У.​Чартарыйскага — Аўгуста. З 1877 у Аўстра-Венгрыі, манах-кармеліт, прыёр кляштара ў в. Чэрна (каля Кракава), генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Аўтар гіст. і рэлігійна-філас. твораў, кн. «Успаміны, 1835—1877» (надр. 1965). 17.11.1991 кананізаваны.

Г.​В.​Кісялёў, В.​Ф.​Шалькевіч.

т. 7, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)