хапу́-лапу́, прысл.

Разм. Рабіць наспех. [Аленка:] — Проста ў цябе вельмі. Хапу-лапу і пад вянец. Кандрусевіч. [Крываручка:] — Мы яшчэ без абеду, ды і снеданне было хапу-лапу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРАНО́ГРАФ (ад лац. corona вянец, вянок + ...граф),

від тэлескопа для назіранняў сонечнай кароны і храмасферы ў монахраматычным святле. Пазазацьменны К. — даўгафокусная фотакамера з монахраматычным святлафільтрам, у якой Сонца заэкранавана спец. дыскам. У час поўных сонечных зацьменняў як К. выкарыстоўваюць звычайныя тэлескопы са святлафільтрамі.

т. 8, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кро́на1

(ням. Krone, ад лац. corona = вянец, карона)

наземная, (вышэй штамба) галіністая частка дрэва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вяно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

В. з валошак.

Лаўровы в.

2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

3. Тое, што і нізка¹, вязка (у 2 знач.).

В. грыбоў.

|| памянш. вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вяно́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ґі́вяры (мн. л.) ’вянец’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з рус. ки́вер ’высокі, цвёрды ваенны галаўны ўбор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

corona [kəˈrəʊnə] n. (pl. coronae)

1. astron. каро́на, вяне́ц

2. electr. каро́на, каро́нны разра́д

3. bot. каро́на

4. anat. каро́нка (зуба)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ша́фер

(ням. Schaffer)

удзельнік вясельнага абраду, які ў час вянчання трымае вянец над галавой жаніха (нявесты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БХА́СКАРА, Бхаскара Ачар’я (1114, г. Бідар, Індыя — каля 1185),

індыйскі матэматык і астраном. Загадваў астр. абсерваторыяй ў г. Уджайн (Цэнтр. Індыя). Аўтар навук. трактатаў «Вянец сістэмы» (каля 1150) і інш., у якіх прыведзены метады рашэння некаторых алгебраічных і тэарэтыка-лікавых задач, а таксама звесткі па арыфметыцы, геаметрыі, сферычнай трыганаметрыі і астраноміі.

т. 3, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРОНЦЫ́РКУЛЬ (ад ням. Krone карона, вянец + цыркуль),

1) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дугападобнымі ножкамі. Часам мае шкалу. Выкарыстоўваецца для параўнання дыяметраў дэталей з памерамі, узятымі па маштабнай лінейцы, канцавых мерах або калібры. Межы вымярэнняў — да 200 мм.

2) Чарцёжны цыркуль, у якога вугал фіксуецца мікраметрычным вінтом. Ім вычэрчваюць акружнасці дыям. 2—80 мм.

Вымяральныя кронцыркулі.

т. 8, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ве́нчык, ‑а, м.

1. Абадок чаго‑н. Венчык капыта. □ Навокал.. чорныя, напалову заваленыя цэглай зеўры печаў, дрэвы з абсмаленымі камлямі і падсушанымі венчыкамі крон. Сачанка.

2. Тое, што і вяночак (у 2 знач.).

3. Памянш. да вянец (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)