выступле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. выступіць.

2. Прамова, выказванне на сходзе, а таксама ігра артыста перад публікай.

Справаздачнае в.

Публічнае в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праапані́раваць

выступіць апанентам чаго-небудзь (праапаніраваць дысертацыю); выказаць крытыку чыёй-небудзь думкі (праапаніраваць што-небудзь, каго-небудзь і каму-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праапані́рую праапані́руем
2-я ас. праапані́руеш праапані́руеце
3-я ас. праапані́руе праапані́руюць
Прошлы час
м. праапані́раваў праапані́равалі
ж. праапані́равала
н. праапані́равала
Загадны лад
2-я ас. праапані́руй праапані́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час праапані́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэкларава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Афіцыйна абвясціць (абвяшчаць) дэкларацыю (у 1 знач.), выступіць з дэкларацыяй аб чым-н.

Д. дзяржаўную незалежнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэбютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Упершыню выступіць (выступаць) на сцэне. Дэбютаваць на самадзейнай сцэне. // Упершыню выступіць (выступаць) публічна у якой‑н. галіне дзейнасці. Дэбютаваць у якасці журналіста.

[Ад фр. débuter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навярну́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́рнецца; зак.

1. Выступіць на вачах (пра слёзы).

Ад болю навярнуліся слёзы на вачах.

2. Нахіліцца на бок.

|| незак. наваро́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забра́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

У старадаўнім узбраенні: частка шлема, якой прыкрываецца твар для засцярогі ад удараў.

Выступіць з адкрытым забралам (перан.: прама, адкрыта; высок.).

|| прым. забра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контрпрапано́ва, ‑ы, ж.

Прапанова ў адказ на іншую прапанову. Выступіць з контрпрапановай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обозна́читься

1. (определиться) вы́явіцца, вы́значыцца;

2. (стать заметным) абазна́чыцца, вы́ступіць, вы́пукліцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выступа́ць несов., в разн. знач. выступа́ть; (делаться заметным — ещё) проступа́ть; обознача́ться; проче́рчиваться; см. вы́ступіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)