ПРАЛАКТЫ́Н, пралакцін

[ад лац. pro для + lac (lactis) малако],

лактагенны гармон,

гармон пазваночных жывёл і чалавека, які выпрацоўваецца клеткамі пярэдняй ч. адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды — бялок, мае 198 амінакіслотных астаткаў, структурна блізкі да гармону росту і плацэнтарнага лактагеннага гармону. У млекакормячых жывёл стымулюе развіццё малочных залоз, лактацыю, рост унутр. органаў, праяўленне мацярынскага інстынкту; у пацукоў і мышэй уплывае на функцыянаванне жоўтага цела яечнікаў (адсюль больш ранняя назва П. — лютэатропны гармон). У птушак рэгулюе сакрэцыю малачка клеткамі валляка, стымулюе абмен тлушчу, рост пер’я, унутр. органаў, выседжванне яец, выкормліванне патомства. У ніжэйшых пазваночных П. кантралюе осмарэгуляцыю, водна-салявы абмен, пігментацыю скуры, міграцыю ў перыяд размнажэння. Сакрэцыя П. рэгулюецца гіпаталамічнымі рылізінг-гармонамі, эстрагенамі і інш.

С.​С.​Ермакова.

т. 12, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Brut f -, -en

1) высе́джванне я́ек

2) вы́вадак

3) груб. вы́радак; вы́пладак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wylęganie

wylęgani|e

н.

1. выседжванне;

2. інкубацыя;

okres ~a — інкубацыйны перыяд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

інкуба́цыя

(лац. incubatio = выседжванне птушанят)

1) штучнае вывядзенне маладняку сельскагаспадарчых птушак у інкубатарах;

2) скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе знешніх сімптомаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjauвыседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)