Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Перасту́пны (год) ’высакосны’ (Станк., Варл.), параўн. у Бярынды: преступный (рок) ’тс’. Такое ж азначэнне паняцця ’высакосны’ вядома ў польск.przestępny (rok), чэш.přestupný (rok), серб.-харв.пре́ступна (година), пре́ступ; укр.пересту́пный ’тс’ лічыцца адаптаваным словам з польск.przestępny ’тс’ (Німчук, Давньорус., 79), у аснове — ідэя пераходу дня пэўнага святога з аднаго дня тыдня на іншы ў высакосныгод, параўн. англ.leap‑year ’тс’ (пры leap ’скакаць’). Тая ж ідэя і ў пераступны (год), бо як сведчыць Варлыга, “святкі піраступаюць чаргу праз адзін дзень, прыкл.: з нядзелі на аўторак” (Варл., 97). Да ступаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bissextile
[bɪˈsekstaɪl]1.
adj.
пераступны́, высако́сны
February is the bissextile month — Лю́ты — пераступны́ ме́сяц
February 29 is a bissextile day — 29 лю́тага — пераступны́ дзень
2.
n.
пераступны́год, высако́сныгод
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
przestępny
юр. злачынны; незаконны;
rok przestępny — высакосны (пераступны) год
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр.високість ’тс’, рус.уст.высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус.високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосныгод’ (з XII ст.), польск.wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЫ́НЕВА Пенка Асенава (н. 15.9.1942, с. Дзімча Велікатырнаўскай акр., Балгарыя),
балгарская перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ун-т (1965). На балг. мову пераклала творы І.Мележа «Подых навальніцы» (1974), В.Быкава «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К.Чорнага «Млечны шлях», У.Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго аднатомніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І.Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б.Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В.Казько «Высакосныгод» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я.Брыля і А.Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М.Стральцова, Чорнага і інш., кн. А.Адамовіча, Брыля і У.Калесніка «Я — з вогненнай вёскі...» (1980).