Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КВЕРШЛА́Г (ням. Querschlag),
гарызантальная, часам нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і пракладваецца ў шахтах па пародах пад прамым вуглом да лініі распасцірання пластоў. Служыць для адкаткі грузаў, перамяшчэння людзей, вентыляцыі і інш. Выкарыстоўваецца звычайна на працягу тэрміну службы гарызонту або паверха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́раб (БРС, Гарэц., Шат., Бяльк.), вы́раба ’вырабатка’ (Яруш.), выро́ба ’працэс выраблення посуду’ (Вярэн.). Укр.ви́ріб, польск.wyrób, чэш.výroba ’вытворчасць, выраб’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырабіць, неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. мовы, 2, 140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рудаспу́ск, ‑у, м.
Спец. Нахіленая падземная горная вырабатка, якая не мае непасрэднага выхаду на зямную паверхню і служыць для спуску карысных выканняў, парожняй пароды і інш. грузаў самаплывам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штрэк
(ням. Strecke)
гарызантальная падземная горная вырабатка ўздоўж пласта карыснага выкапня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
брэ́мсберг, ‑а, м.
1. Прыстасаванне для спуску грузаў па нахіленай плоскасці; механізаваны скат.
2. У горнай справе — падземная нахіленая горная вырабатка, прызначаная для спуску ў ваганетках або канвеерам карысных выкапняў на ніжэйшы гарызонт; спуск.
[Ням. Bremsberg.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шурф, ‑а, м.
Спец. Вертыкальная або нахіленая падземная вырабатка для разведвання залягання карысных выкапняў, вентыляцыі, узрыўных работ і пад., якая ідзе з паверхні зямлі і мае невялікую глыбіню. На трасе ўжо шуфры закладзены, — Для пробы ўзяты грунт.Астрэйка.
[Ням. Schurf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́МЕРА (ад лац. camera пакой, палата),
1) асобнае памяшканне спец. прызначэння, напр., К. захоўвання багажу, знаходжання зняволеных.
2) Закрытая прастора ў якой-н. машыне ці прыладзе, напр., іскравая камера, камера згарання рухавіка.
3) Гумавая абалонка, куды напампоўваюць паветра (пад пакрышкай кола, мяча).
4) Назва фатагр. ці кіназдымачнага апарата.
5) Падземная горная вырабатка параўнальна вял. папярочных памераў і малой даўжыні. Прызначаецца для размяшчэння абсталявання, гасп., сан. ці інш. мэт.
6) Асноўны агрэгат ракетнага рухавіка, дзе патэнцыяльная энергія рабочага цела пераўтвараецца ў кінетычную энергію выхаднога газавага струменя для стварэння рэактыўнай цягі. У хім. рухавіка складаецца з К. згарання і рэактыўнага сапла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАВА́Я СВІДРАВІ́НА,
цыліндрычная горная вырабатка, створаная з дапамогай буравых інструментаў. Пачатак буравой свідравіны наз. вусцем, канец — забоем, бакавую паверхню — сценкай. Бываюць геолагаразведачныя (пошукавыя, структурныя, апорныя і інш.), эксплуатацыйныя (для здабычы нафты, газу, вады, расолаў), дапаможныя (назіральныя, вентыляцыйныя і інш.) і спецыяльныя (для размяшчэння зарадаў выбуховых рэчываў, замарожвальныя, дрэнажныя і інш.). Бураць буравыя свідравіны з паверхні сушы ці мора, з падземных горных вырабатак у розных напрамках: вертыкальным (уверх або ўніз), гарызантальным або нахільным з пастаянным або пераменным вуглом нахілу. Для стварэння буравой свідравіны выкарыстоўваюцца розныя тыпы буравых установак.