вы́працаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрацо́ўваць несов., в разн. знач. выраба́тывать; см. вы́працаваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́рабіць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго-н.; выпусціць.

Завод вырабіў многа станкоў.

2. Апрацаваць дубленнем.

В. авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць.

В. норму.

4. Добра падрыхтаваць для пасеву, пасадкі (глебу).

В. поле.

5. Дасканала зрабіць; змайстраваць.

В. ліштвы.

6. Запэцкаць, сапсаваць што-н. неахайным абыходжаннем (разм.).

В. паліто ў смалу.

|| незак. вырабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вы́раб, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wypracować

зак. выпрацаваць; распрацаваць;

wypracować plan działania — выпрацаваць план дзеяння

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́працаваны (распрацаваны) áusgearbeitet, erárbeitet; zusámmengestellt; гл. выпрацаваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ФРА́НКФУРЦКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СХОД 1848—49, Франкфурцкі парламент,

агульнагерманскі прадстаўнічы орган, які ставіў за мэту аб’яднаць краіну і выпрацаваць яе канстытуцыю. Працаваў з 18.5.1848 да 30.5.1849 у царкве Паўльскірхе ў г. Франкфурт-на-Майне (Германія). Гл. ў арт. Рэвалюцыя 1848—49 у Германіі.

т. 16, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

formulate [ˈfɔ:mjəleɪt] v.

1. выпрацо́ўваць; ствара́ць;

formulate a plan/theory/policy вы́працаваць план/тэо́рыю/палі́тыку

2. фармулява́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

выпрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрацоўваць — выпрацаваць.

2. Тое, што выпрацавана. Дзённая выпрацоўка. Нормы выпрацоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uodpornić

зак.

1. загартаваць;

2. выпрацаваць імунітэт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Б’ЁНДА (Biondo) Флавіо (1392, г. Фарлі, Італія — 4.6.1463),

італьянскі гуманіст, гісторык. Упершыню вылучыў сярэднія вякі як асобны перыяд гісторыі. У сваёй гал. працы «Тры дэкады гісторыі ад падзення Рымскай імперыі» выклаў у храналагічным парадку гісторыю сярэдневяковай Еўропы (1412—1440). Адзін з першых імкнуўся выпрацаваць крытэрыі дакладнасці гіст. крыніц, увёў дэскрыптыўна-факталагічны падыход да гістарыяграфіі. Працы «Адноўлены Рым» (1444—46), «Апісанне Італіі па раёнах і правінцыях» (1453) заклалі асновы гіст. геаграфіі і гіст. тапаграфіі.

т. 3, с. 135

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)