вы́працаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны; зак., што.

1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць.

В. норму.

2. Стварыць, развіць, адпрацаваць.

В. план сумесных дзеянняў.

В. стойкі характар.

В. добры стыль.

|| незак. выпрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выпрацо́ўванне, -я, н. і выпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́працаваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́працую вы́працуем
2-я ас. вы́працуеш вы́працуеце
3-я ас. вы́працуе вы́працуюць
Прошлы час
м. вы́працаваў вы́працавалі
ж. вы́працавала
н. вы́працавала
Загадны лад
2-я ас. вы́працуй вы́працуйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́працаваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́працаваць сов., в разн. знач. вы́работать;

в. тры́ста працадзён — вы́работать три́ста трудодне́й;

в. план дзе́янняў — вы́работать план де́йствий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́працаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Зрабіць пэўную колькасць работы; вырабіць. Выпрацаваць мінімум працадзён. Выпрацаваць норму. // Развіць, выхаваць пэўныя рысы, якасці. Выпрацаваць навыкі, характар.

2. перан. Стварыць што‑н. на аснове абагульнення пэўных звестак, вопыту, вывучэння і пад.; распрацаваць. Выпрацаваць праект рэзалюцыі. Выпрацаваць агульнанацыянальныя літаратурныя нормы. □ [Нявіднаму] трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выпрацава́ць (БРС). Да працаваць. Калька рус. вы́работать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 119). Калькай, відавочна, з’яўляецца і выпрацо́ўка; параўн. рус. вы́работка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́працаваны вы́работанный; см. вы́працаваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́работать сов.

1. вы́працаваць, вы́рабіць, мног. павырабля́ць;

2. (создать) вы́працаваць;

3. (исчерпать) вы́рабіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

1. гл. выпрацаваць.

2. Тое, што выпрацавана, выраблена.

Дзённая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́працаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)