tried [traɪd] adj. вы́прабаваны, спра́ўджаны;

tried and tested/trusted BrE праве́раны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

well-tried [ˌwelˈtraɪd]adj. праве́раны, вы́прабаваны;

well-tried methods праве́раныя ме́тады

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

праве́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад праверыць.

2. у знач. прым. Які даказаў сваімі паводзінамі, работай наяўнасць патрэбных якасцей; выпрабаваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ltbewährt a вы́прабаваны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bewährt a выпрабава́ны, надзе́йны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kmpferprobt a выпрабава́ны ў бая́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

erprbt a выпрабава́ны, праве́раны, спра́ўджаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

probt a выпрабава́ны, які́ сябе́ апраўда́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

испы́танный

1. вы́прабаваны, праве́раны; зазна́ны, зве́даны, адчу́ты, перажы́ты;

2. в знач. прил. вы́прабаваны; праве́раны; (опытный) дасве́дчаны; (надёжный, верный) надзе́йны, ве́рны;

испы́танное му́жество вы́прабаваная (праве́раная) му́жнасць;

испы́танный друг ве́рны (надзе́йны) ся́бар (друг);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАТЫСКА́Ф (ад грэч. bathys глыбокі + skaphos судна, лодка),

самаходны глыбакаводны апарат. Складаецца з корпуса-паплаўка, запоўненага лёгкай вадкасцю, напрыклад спец. бензінам са шчыльн. да 500 кг/м³, цыстэрны з баластам, акумулятарнай батарэі і назіральнай кабіны — батысферы, дзе знаходзіцца экіпаж і спец. апаратура. Звонку батыскафа ўстаноўлены электрарухавікі з грабнымі вінтамі. Апусканне на глыбіню і ўсплыванне батыскафа рэгулююцца баластам. Выкарыстоўваецца для гідрафіз., біял., геал. і інш. даследаванняў марскіх глыбіняў. Першы батыскаф пабудаваны і выпрабаваны швейц. вучоным А.​Пікарам у 1948. У 1960 яго сын Ж.​Пікар дасягнуў глыбіні каля 11 км (Марыянскі жолаб у зах. частцы Ціхага ак.).

Батыскаф: 1 — рухавік; 2 — рубка; 3 — паказальнік вертыкальнай скорасці; 4 — батысфера; 5 — цыстэрна з баластам; 6 — цыстэрна паплаўка.

т. 2, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)