Вынале́зок ’вынаходка’ (Нас.). Запазычанне з польск.wynalazek ’тс’. Ст.-бел.выналязокъ ’вызначэнне, пастанова’ і выналязца ’вынаходца’ таксама з польск. (Булыка, Запазыч., 74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
inventor
[ɪnˈventər]
n.
вынахо́дца -ы m., вынахо́днік -а m., вынахо́дніца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нава́тар
(лац. novator = абнавіцель, вынаходца)
той, хто выкарыстоўвае новыя, прагрэсіўныя метады і прыёмы ў сваёй дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІ ШЭН,
кітайскі вынаходца рухомага шрыфту (11 ст.). У 1041—48 праводзіў доследы друкавання з формы, у якой замацоўваліся шрыфтавыя элементы (іерогліфы), зробленыя з абпаленай гліны. Друкаванне тэксту адбывалася пасля нанясення на літары тушы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
contriver
[kənˈtraɪvər]
n.
1) той, хто пляну́е
2) вынахо́дца -ы, вынахо́днік -а m., вынахо́дніца f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕЛ (Bell) Аляксандр Грэям
(3.3.1847, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 2.8.1922),
англійскі інжынер, вынаходца тэлефона. Скончыў Эдынбургскі і Лонданскі ун-ты. Праф. Бостанскага ун-та (1873). У 1876 атрымаў патэнт ЗША на вынайдзены тэлефон, у 1877 — дадатковы патэнт на ўдасканаленне яго. Асн. работы і патэнты ў галіне запісу і ўзнаўлення гуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wynalazca
м.
1. вынаходнік, вынаходца;
2.перан. старызнік (той, хто прадае рэчы, знойдзеныя на сметніках)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ра́дыё, нескл., н.
1. Спосаб перадачы і прыёму без правадоў электрамагнітных хваль для ўстанаўлення сувязі, вяшчання, тэлебачання і пад. Вынаходца радыё. Звязацца па радыё.
2. Тое, што і радыёперадача (у 2 знач.). Слухаць радыё.
3.Разм. Тое, што і радыёпрыёмнік; рэпрадуктар. Уключыць радыё. □ У маленькім пакойчыку, на самаробным століку было.. радыё.Чорны.
4. Ужываецца замест некаторых складаных слоў, першай састаўной часткай якіх з’яўляецца «радыё...» (радыёвяшчанне, радыёкропка, радыёсувязь, радыётэхніка і пад.). Працаваць на радыё. □ У радыё [Валодзя] таксама не надта разбіраецца.Шамякін.
[Ад лац. radio — выпраменьваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штука́р, ‑а, м.
1. Артыст, які паказвае фокусы. А Зай — наш малайчына, Артыст, штукар і хлус, З лясной кінакарціны Пакручвае ўжо вус.Вітка.
2. Той, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстар, вынаходца. Да .. святла ракет далучыўся пажар эшалона.. — Ну, штукары, так сказаць, ну, малайцы! Няўжо ж гэта тое, што я майстраваў? — тупаў дзядзька Кандрат.Брыль.Выйшаў пан, залюбаваўся новым палацам. — Ну, — кажа да Янкі, — бачу, штукар ты не горшы за мяне.Якімовіч.
3. Той, хто схільны да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчык, жартаўнік. У крайняй ад шляху [хаце] жыў стары Пракоп, па прозвішчу Смык, славуты на ўсю ваколіцу каваль. Выдумшчык і штукар, любімец васілішкаўскай моладзі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
інструментальны сродак (або сукупнасць сродкаў) для апрацоўкі інфармацыі, у т. л. вылічэнняў, кіравання, рашэння задач. Бываюць мех., эл., электронныя, гідраўл., пнеўматычныя, аптычныя і камбінаваныя; у залежнасці ад формы выяўлення інфармацыі адрозніваюць аналагавыя вылічальныя машыны, лічбавыя вылічальныя машыны і гібрыдныя вылічальныя сістэмы.
Першы праект універсальнай «аналітычнай машыны» (гіганцкага арыфмометра з праграмным кіраваннем, арыфм. і запамінальным блокам), які, аднак, не быў поўнасцю рэалізаваны, распрацаваў англ.вынаходца і матэматык Ч.Бэбідж у 1883. Асн. ідэі праекта закладзены ў аснову работы сучаснай вылічальнай машыны: праграма вылічэнняў захоўваецца ў памяці машыны і выконваецца аўтаматычна. Развіццё электратэхнікі і радыёэлектронікі прывяло да стварэння ў 1930-я г. спецыялізаваных аналагавых вылічальных машын. Першыя электронныя вылічальныя машыны, заснаваныя на выяўленні інфармацыі ў лічбавай двайковай форме, распрацаваны ў 1940-я г. на аснове развіцця эл. пераключальных схем у аўтам.тэлеф. сувязі, электроннай кантрольна-вымяральнай апаратуры, радыёлакацыі. Гл. таксама Вылічальная машына «Мінск», Вылічальная тэхніка, Вылічальны цэнтр, Вылічальная сістэма.