Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
áuswurzelnvt вырыва́ць з ко́ранем; выкарчо́ўваць; перан. выкараня́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аджы́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аджыў, не адпавядае сучаснасці.
2.узнач.наз.аджы́лае, ‑ага, н. Тое, што аджыло. К. Крапіва [ужо ў ранніх сваіх творах] не абмяжоўваўся толькі крытыкай старога, аджылага, а заклікаў змятаць і выкарчоўваць усё, што замінала пераможнаму поступу сацыялістычнага ладу.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uproot[ʌpˈru:t]v. вырыва́ць з караня́мі; выкараня́ць, выкарчо́ўваць;
uproot oneself/smb. from smth. адрыва́цца/адрыва́ць каго́-н. (ад роднай мясціны); высяля́ць насі́льна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг.къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед.крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск.skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stub2[stʌb]v.
1. сту́кнуцца аб не́шта цвёрдае;
stub one’s toe against smth. спатыкну́цца на што-н.
2.выкарчо́ўваць з ко́ранем
stub out[ˌstʌbˈaʊt]phr. v.: stub out a cigarette тушы́ць аку́рак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Плянтава́ць ’разраўноўваць няроўнасці на сенажаці ці пашы’, ’вытоптваць, збіваць пасевы’ (дзярж., Нар. сл.), ’раўняць, расчышчаць’ (Сцяшк. Сл.), ’выкарчоўваць’ (даўг., Сл. ПЗБ), плян‑ тоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (гродз., Мат. АС; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ), ’балотны луг’ (Касп.). З польск.plantować ’выраўноўваць паверхню грунту’, паводле Банькоўскага (2, 598), “штучны чыгуначны тэрмін”, магчыма, ад назвы planty ў Кракаве, пасаджанага на месцы зруйнаваных умацаванняў парку, ад лац.plantu ’расліна’, параўн. польск.plantować ’разводзіць экзатычныя расліны’, plantówka ’балотны луг, сена з якога можна збіраць толькі зімой’; Варш. сл. значэнне ’садзіць расліны’ выводзіць з франц.planier, якое з лац.plantare ’саджаць, высаджваць, засаджваць’.