Гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць. Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было.Якімовіч.Хто сам ілжэ, той нікому не верыць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinfädelnvt
1) заця́гваць, уця́гваць (нітку ў іголку)
2) заду́мваць, выду́мваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fabricate[ˈfæbrɪkeɪt]v.
1. выдумля́ць, выду́мваць
2. фабрыкава́ць, падро́бліваць, падрабля́ць;
The evidence was totally fabricated. Паказанні сведак былі поўнасцю сфабрыкаваны.
3. вырабля́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Кампанава́ць1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск.komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац.compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).
Кампанава́ць2компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wymyślać
незак.
1.выдумваць, выдумляць, прыдумваць;
2. паклёпнічаць, нагаворваць;
3.komu лаяць каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Мазголіць1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл.mozgoliti ’ціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш.(h)lomoziti, бел.гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ.mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).
Мазголіць2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус.разан.мозгаль ’тс’.
1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і інш.) злучаць у адно цэлае, вырабляць што‑н. Плесці кошыкі. Плесці лапці. □ І не цураліся дзяўчаты, Плялі вяночкі з красак мне.Колас.
2.перан.Разм. Гаварыць няпраўду, узводзіць паклёп. — Ваша вялікасць, — заявіў Мазарыні, — Англія зноў пляце тайныя інтрыгі супраць Францыі.«ЛіМ».
3.перан.Разм. Гаварыць што‑н. без сэнсу, не думаючы. Той, перш чым адказаць, бадзёра ўсміхаўся і плёў такую бязглуздзіцу, што аканом нічога не мог зразумець.Чарнышэвіч.// і без дап.Разм.Выдумваць, нагаворваць. Зося яшчэ ўсяго не ведала, што пра яе плятуць.Крапіва.— Ай-яй, на такога чалавека і гэтакае плесці, — абураўся Касач.Гурскі.
•••
Плесці з дуба вецце — гаварыць абы-што, малоць языком.
Плесці кашалі з лапцямі — гаварыць немаведама што, без сэнсу.
Плесці лухту — тое, што і вярзці лухту (гл. вярзці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)