Уласцівасць неасцярожнага, недахоп асцярожнасці. Начальства эшалона і камендатура прыйшлі да згоды, што прычынай выбуху магла стацца неасцярожнасць саміх салдат.Лынькоў.// Неасцярожны ўчынак, паводзіны і пад. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недастатко́ва, прысл.
1.прысл. Менш, чым патрэбна; мала. Тое, на што раней мы недастаткова звярталі ўвагі, цяпер становіцца сур’ёзным тормазам.«ЛіМ».// У недастатковай ступені; не зусім добра, слаба. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём.Кулакоўскі.
2.безас.узнач.вык. Мала, не хапае. [Шэмет:] — Вашых адчуванняў мне недастаткова. Я.. [Яроту] таксама трошкі ведаю.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
geéichta клеймава́ны; вы́вераны (пра метал);
◊
daráuf ist er ~ ён разбіра́ецца ў гэ́тым, ён у гэ́тым дасве́дчаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)