выбяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбягаць — выбегчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цмыгнуць

выбегчы, выскачыць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цмыгну вы́цмыгнем
2-я ас. вы́цмыгнеш вы́цмыгнеце
3-я ас. вы́цмыгне вы́цмыгнуць
Прошлы час
м. вы́цмыгнуў вы́цмыгнулі
ж. вы́цмыгнула
н. вы́цмыгнула
Загадны лад
2-я ас. вы́цмыгні вы́цмыгніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цмыгнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́махнуць

‘вымахаць, вырасці; выгнаць каго-небудзь, што-небудзь; імгненна выскачыць, выбегчы куды-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́махну вы́махнем
2-я ас. вы́махнеш вы́махнеце
3-я ас. вы́махне вы́махнуць
Прошлы час
м. вы́махнуў вы́махнулі
ж. вы́махнула
н. вы́махнула
Загадны лад
2-я ас. вы́махні вы́махніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́махнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́мчацца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.

Імкліва выехаць, выбегчы, вылецець. З-за рога ратушы вымчалася конная паліцыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы... дзеяслоўная прыстаўка.

Азначае:

1) вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр.: вывучыць, вызначыць;

2) рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр.: выбегчы, выехаць;

3) з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр.: вылежацца, выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Высыпаць усё, многае.

П. двары пяском.

П. пясок з чаравікаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

З вагонаў павысыпалі пасажыры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«ГАРЭ́ЛКА»,

бел. нар. гульня. Удзельнікі (колькасць не абмежаваная, але патрэбны няцотны лік) становяцца парамі ў адну калону. Хто застаўся без пары — вядучы. Ён ідзе ўперадзе калоны і прыгаворвае: «Гары, гары масла, каб не згасла. Званы звіняць, птушкі ляцяць. Апошнія ўздагон!». Пры слове «ўздагон» апошняя пара павінна выбегчы ўперад і ўзяцца за рукі. Вядучы стараецца іх апярэдзіць і схапіць каго-н. за руку. Хто застаецца адзін (без пары), становіцца вядучым, і гульня працягваецца.

Я.​Р.​Вількін.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

павыбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выбегчы адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх. З хат павыбягалі старыя і малыя. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wypuścić się

зак. выбегчы, выскачыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wybiec

зак. выбегчы;

wybiec naprzeciw komuвыбегчы насустрач каму;

wybiec naprzód перан. забегчы наперад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)