вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
член-карэспандэ́нт, чле́на-карэспандэ́нта, мн. чле́ны-карэспандэ́нты, чле́наў-карэспандэ́нтаў, м.
Акадэмічнае вучонае званне, ніжэйшае за акадэміка (правадзейнага члена), якое носяць прызнаныя вучоныя або дзеячы мастацтваў, выбраныя агульным сходам якой-н. акадэміі ў яе склад без права рашаючага голасу (у адрозненне ад правадзейных членаў акадэміі).
|| прым.член-карэспандэ́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДО́КТАР НАВУ́К,
вучоная ступень. Упершыню стала прысуджацца ў 1130 Балонскім ун-там, потым у 1231 Парыжскім. У Рас. імперыі ступень Д.н. уведзена ва ун-тах у 1819, надавалася асобам, якія абаранілі доктарскую дысертацыю і мелі ступень магістра. У Беларусі з 1934. Прысуджаецца Вышэйшым атэстацыйным камітэтам Рэспублікі Беларусь на падставе хадайніцтваў саветаў па абароне дысертацый асобам, якія, як правіла, маюць вучоную ступень кандыдата навук або вучонае званне прафесара і абаранілі дысертацыю. На 1.1.1997 у Беларусі 2265 Д.н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акадэ́мік
(лац. academicus = акадэмІ́чны)
вучонае званне правадзейнага члена акадэміі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вучо́ны, -ая, -ае.
1. Вывучаны, навучаны чаму-н.
Не вучы вучонага (прыказка). В. мядзведзь (дрэсіраваны).
2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.
В. чалавек.
В. садавод.
3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.
Вучонае званне.
Вучоная ступень.
4.у знач.наз.вучо́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.
Выдатны в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акадэ́мік, ‑а, м.
1. Вышэйшае вучонае званне, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад. Акадэмік Акадэміі навук БССР. Акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР.// Асоба, якая мае такое званне.
2.Разм. Той, хто скончыў курс вышэйшай навучальнай установы, якая носіць назву акадэміі, або вучыцца ў ёй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дацэ́нт
(лац. docens, -ntis = той, хто вучыць)
вучонае званне і пасада выкладчыка вышэйшай навучальнай установы (ніжэйшае за прафесара).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)