ВО́СПА ВЕТРАНА́Я,

вятранка, масавая востразаразная інфекц. хвароба чалавека. Узбуджальнік — фільтроўны вірус — перадаецца ад хворага паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд 13—17 дзён. Павышаецца т-ра, на скуры з’яўляецца высыпка, у поласці рота і глоткі — язвачкі, запаленне дыхальных шляхоў. У перахварэлых на воспу ветраную выпрацоўваецца стойкі імунітэт.

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́СПА НАТУРА́ЛЬНАЯ,

вострая інфекц. хвароба чалавека віруснага паходжання. Вірус перадаецца праз паветра (кашаль, пыл) і размнажаецца ў эпітэліяльных клетках скуры, слізістых абалонак. Інкубацыйны перыяд 10—12 дзён. Павышаецца т-ра, моцная інтаксікацыя, пашкоджваюцца сасуды, на скуры і слізістых абалонках з’яўляюцца пухіркі (воспіны) і гнайнічкі. Пухіркі падсыхаюць і адпадаюць, на іх месцы застаюцца рубцы. Часта зыход смяротны. Пакідае пасля сябе імунітэт, папярэджваецца воспапрышчэпліваннем (гл. ў арт. Вакцынапрафілактыка). На Беларусі, як і ў інш. краінах свету, хвароба ліквідавана.

А.П.Красільнікаў.

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ветраны́, -а́я, -о́е.

Які прыводзіцца ў рух ветрам.

В. млын.

Ветраная воспа — часцей дзіцячая заразная хвароба, якая суправаджаецца буйным сыпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

smallpox [ˈsmɔ:lpɒks] n. med. во́спа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

о́спа мед. во́спа, -пы ж.;

ве́тряная о́спа ве́траная во́спа, вятра́нка;

приви́ть о́спу прышчапі́ць во́спу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́тряныйI / ве́тряная о́спа мед. ветрана́я во́спа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вятра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Ветраная воспа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chickenpox [ˈtʃɪkɪnpɒks] n. ветрана́я во́спа; вятра́нка;

catch chickenpox заразі́цца вятра́нкаю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ospa

ж. мед. воспа;

ospa wietrzna — ветраная воспа; вятранка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

smallpox

[ˈsmɔlpɑ:ks]

n.

во́спа f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)