Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Буя́н1буе́н ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883), буя́н ’бык’ (Дразд.). Бясспрэчна, звязана з буя́ць ’бушаваць, шалець, буяніць і да т. п.’ Форма буя́н вельмі падмацоўвае вывядзенне буя́к ’бык’ таксама ад буя́ць. Гл. яшчэ Лабко, Бел.-польск. ізал., 70–72.
Буя́н2 ’птушка бык’ (Дразд.). Ад буя́н ’бык’. Параўн. іншыя назвы гэтай птушкі: буга́й, бык.
Буя́н3 ’дэбашыр’, буя́ніць. Рус.буя́н, буя́нить і г. д. Шанскі (1, Б, 243) лічыць буян уласна рускім словам, вытворным ад буй ’смелы і да т. п.’ Але хутчэй буян, буяніць — утварэнні ад буяць ’бушаваць, шалець і г. д.’ прынамсі на бел.-рус. моўнай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жирова́тьIIнесов.;
1.охотн. жырава́ць;
зверь жирова́л звер жырава́ў;
2.(тянуться вверх — о растениях)буя́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
run riot
а) разысьці́ся, разбушава́цца
б) буя́ць, дзі́ка разраста́цца (пра расьлі́ны)
в) жыць разгу́льным жыцьцём
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бу́йны ’непакорны, неўгамонны’ (Бяльк.), ’моцны, бурлівы’ (Нас.), ’вялікі, буйны’ (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Сцяшк. МГ, Яруш.). Укр.бу́йний ’моцны, бурлівы’, дыял. таксама ’вялікі, буйны’. Гэта апошняе значэнне, мабыць, другаснае і развілося ў бел. і ўкр. мовах незалежна, на базе зыходнага ’моцны’. Гл. буя́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
overgrow
[,oʊvərˈgroʊ]
v., -grew, -grown, growing
1) зараста́ць
The wall is overgrown with vines — Сьцяна́ заро́слая вінагра́дам
2) расьці́ на́дта ху́тка, буя́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Буякі́ ’ягады Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Укр.буя́к ’тс’. Будзішэўска (Słown., 315), якая наогул запярэчвае існаванне супольных бел.-укр. архаізмаў, лічыць гэта слова пазнейшай бел.-укр. інавацыяй. Этымалогія слова не вельмі ясная. Сувязь з дзеясловам тыпу буя́ць ’буйна расці’ вельмі няпэўная і не знаходзіць абгрунтаванне ў апісанні расліны (гл. Мяркулава, Очерки, 223–225; Нейштадт, Определитель, 434–435). Хутчэй за ўсё трэба зыходзіць з дзеяслова тыпу бел.буя́ць буяніць, шалець’, укр.буя́ти ’тс’. Ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і да т. п. Параўн. іншыя назвы буякоў: бел.п’яні́ца, галаваболь, дурнічнік, дурніцы і да т. п. (Кіс.), укр.болиголов, дурнопян, дурниця, дурнина, пияки і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 389–390), рус.пьяница, серб.-харв.веселика (Сіманавіч, 488), ням.Rauschbeere, Trunkelbeere. Параўн. яшчэ бугаі́ ’тс’ (гл.). Сувязь з буя́к ’бык’ (гл.), калі такая ёсць (параўн. паралельную назву бугаі́), вытлумачыць цяжка. У іншых мовах бык выступае тут толькі ў складаных словах: ням.Ochsenklaiwern, Ochsentieke ’Vaccinium uliginosum’ (Марцэль, Pflanzennam., 5 (3), 395). Гл. яшчэ быкі ’буякі’. Іншая версія (Л. А. Малаш, вусн. паведамлю: параўн. дыял. назву буякоў — буйні́цы (ад бу́йны ’вялікі’), якая даецца гэтай ягадзе для адрознівання яе ад падобнай, але меншай чарніцы. Тады можна думаць пра паходжанне ад буя́ць ’буйна расці; станавіцца буйнейшым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца, рабіцца больш шчырым (у 1–3 знач.). Дзень за днём адносіны .. [Рыгора] з імі [рабочымі] шчырэлі.Гартны.
2. Упарта, старанна, з запалам рабіць што‑н. І шчырэе з рання да цямна Дружная скрыпачая капэла.Барадулін.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус.дыял.разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр.бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е.*bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац.bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).