БУЛЬДО́ГІ

(англ. bulldog ад bull бык + dog сабака),

пароды караткамордых сабак. Выкарыстоўваюцца як свойскія вартавыя сабакі (англ. бульдог) або дэкар. (франц. бульдог). Гадуюць сабакаводы-аматары ва ўсім свеце.

Англійскі бульдог выведзены ў Вялікабрытаніі. Тулава кароткае, з шырокімі грудзямі. Выш. ў карку каля 40 см, маса да 25 кг. Галава масіўная, шырокая, з вельмі кароткай, узнятай мордай і ніжняй сківіцай, якая выступае ўперад. Масць белая, тыгравая, плямістая. Французскі бульдог выведзены ў Францыі. Нагадвае англ. бульдога. Лічыцца, што продкам яго быў бульдог карлікавай формы. Мае моцную канстытуцыю. Выш. ў карку 30—35,5 см, маса да 14 кг. Масць тыгравая (дробныя палосы чорнай поўсці на бронзавым, рыжым або палевым фоне), белая, плямістая. Тып паводзін — тэмпераментны, адважны.

т. 3, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таўстамо́рды, ‑ая, ‑ае.

Разм. З тоўстай мордай. Таўстаморды бульдог. / Зневаж. Пра чалавека. Адкормлены, рыжавусы, таўстаморды чалавек зверскага віду трымаў у руках электрычны ліхтарык, асвятляючы хату і яе ўбогую абстаноўку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bllenbeißer

m -s, -

1) бульдо́г

2) зло́сны чалаве́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bulldog

[ˈbʊldɔg]

n.

1) бульдо́гm. (саба́ка)

2) караткаство́льны рэвальвэ́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр. брита́нбульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск. brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАКСЁР,

нямецкі бульдог, парода службовых сабак. Выведзены ў Германіі ў канцы 19 ст. скрыжаваннем англ. бульдогаў і ням. булен-бейсераў. Пашыраны ва ўсім свеце.

Канстытуцыя моцная, шыракацелая. Выш. ў карку 58—68 см. Масць рыжая, тыгравая, зрэдку белая, рабая, плямістая. Морда чорная або цёмная, вакол вачэй цёмныя кругі («акуляры»). Шэрсць кароткая, прамая, шорсткая. Хвост купіруюць у маладым узросце. Тып паводзін ураўнаважана-рухомы. Добра дрэсіруецца. Характэрны алюр — галоп.

т. 2, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кроў, крыві́; Т кро́ўю і крывёй, ж.

1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў.

Артэрыяльная к.

2. перан. Блізкае кроўнае сваяцтва.

Адной крыві.

3. Пра пароду жывёл.

Бульдог чыстай крыві.

Гарачая кроў — пра тэмпераментнага чалавека.

Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.

Кроў з малаком — пра чалавека з румяным свежым тварам.

Кроў іграе (кіпіць) у каго — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.

Льецца (праліваецца) кроў — пра масавае забойства, звычайна ў час вайны.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві (кніжн.) — аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.

Псаваць кроў каму — псаваць настрой, раздражняць.

Сэрца кроўю абліваецца — цяжка каму-н. ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю.

Умыцца кроўю — быць збітым.

|| прым. крывяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

К. ціск (ціск крыві ў сасудах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bull

I [bʊl]

1.

n.

1) бык -а́ m., буга́й-я́ m., бу́йла -ы m.

2) саме́ц вялі́кіх жывёлаў

3) гру́зны чалаве́к

4) спэкуля́нт на бі́ржы

5) бульдо́гm. (саба́ка)

2.

adj.

бычы́ны, мо́цны, як у быка́

3.

v.t.

1) купля́ць а́кцыі з мэ́тай спэкуля́цыі

2) informal сі́лай прабіра́цца, прапі́хвацца

to bull one’s way through the crowd — сі́лай прапхну́цца праз нато́ўп

4.

v.i.

спэкулява́ць на бі́ржы

- take the bull by the horns

II [bʊl]

n.

1) па́пская бу́ла, па́пская пяча́тка

2) афіцы́йны ліст, эды́кт -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кроў, крыві, Т кроўю і крывёй, ж.

1. Чырвоная вадкасць, якая рухаецца па крывяносных сасудах арганізма, жывіць яго клеткі і забяспечвае абмен рэчываў. Артэрыяльная кроў. Венозная кроў. Рух крыві.

2. перан. Блізкае кроўнае сваяцтва. Адной крыві. □ — У Марысі Антосева кроў. Бажко. // Блізкі сваяк. У глыбіні душы варухнулася ў Сіпака нешта падобнае на крупінку жалю да чалавека: што тут ні кажы, а ўсё ж свая кроў... Лынькоў.

3. Парода жывёлы. Бульдог чыстай крыві. // Пра род, паходжанне людзей. Мадам Гамрэкелі сказала, што ў Сімонавых паводзінах адразу відаць несамавітасць ягонага роду, не[высака]роднасць крыві. Самуйлёнак.

4. перан. Забойства, кровапраліцце. [Дзед Бадыль:] Народ не вытрымае, з голымі рукамі кінецца на гарматы і кулямёты. Крыві шмат будзе. Крапіва.

5. перан.; якая. Тэмперамент, характар. Гарачая кроў. Маладая кроў.

•••

Сумяшчальнасць крыві гл. сумяшчальнасць.

Гарачая кроў — пра страснага, тэмпераментнага чалавека.

Да апошняй каплі крыві гл. капля.

Кроў гаворыць (загаварыла) у кім — аб праяўленні чаго‑н., уласцівага роду, нацыі і пад.

Кроў за кроў — помсціць забойствам за забойства.

Кроў з малаком — пра дужага прыгожага чалавека з румяным свежым тварам.

Кроў іграе (кіпіць) — пра багацце жыццёвых сіл, энергіі.

Кроў кінулася (хлынула) у галаву каму — хто‑н. моцна ўсхваляваўся, узрушыўся.

Кроў ледзянее (стыне) (у жылах) — пра пачуццё жаху, моцнага перапуду.

Кроў ударыла ў твар каму — хто‑н. пачырванеў ад збянтэжанасці, сораму, непрыемнасці і пад.

Кроўю сэрца (кніжн.) — з глыбокім пачуццём і перакананнем, з вялікімі мукамі (пісаць, тварыць што‑н.).

Купацца ў крыві гл. купацца.

Ліць (праліць) кроў гл. ліць.

Льецца (праліваецца) кроў чыя, якая — пра вялікія ахвяры, масавае забойства людзей (звычайна ў час вайны).

Наліцца кроўю гл. напіцца.

Напіцца (насмактацца) крыві гл. напіцца.

Патапіць у крыві гл. патапіць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў гл. піць.

Плоць ад плоці, кроў ад крыві гл. плоць.

Плоць і кроў каго, чыя гл. плоць.

Потам і кроўю гл. пот.

Псаваць кроў каму гл. псаваць.

Псаваць сабе кроў гл. псаваць.

Сысці кроўю гл. сысці.

Сэрца кроўю абліваецца гл. сэрца.

Умыцца кроўю гл. умыцца.

(Хоць) кроў з носа — нягледзячы ні на якія цяжкасці, перашкоды (зрабіць што‑н., дамагчыся чаго‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)