Разбрэ́сца ’разысціся паволі’ (Юрч. СНЛ, Бяльк.). Ад брысці́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
plod [plɒd] v.
1. брысці́, цягну́цца; пле́сціся (таксама перан.);
The children were plodding through the snow. Дзеці брылі па снезе.
2. карпе́ць, гарбе́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
*Муглява́ць, муглёваць ’рабіць няспешна, памалу’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. mõglinti ’няўклюдна, павольна цягнуцца, брысці’, mū̃glinti ’ісці, цягнуцца’, mùgulis ’няўклюдны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́брэд ’брод, пераход ці пераезд праз возера ці раку’ (Чэрн.); ’пакрытая вадой лясная дарога’ (беласт., «Ніва», 1974 г.). Да брод, брысці́ (гл.); параўн. ву́бродок ’тс’ (КСТ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прыбро́дка, прыбрю́тка ’прыблудная жанчына (прыйшла з другога сяла)’ (Сіг.). Сюды ж, відаць, зафіксаванае Ластоўскім прыбрэдка з рэканструяваным, магчыма, пераносным значэннем ’падхалім, падхалімка’ (Ласт.). Да прыбрысці́, брысці (гл.), параўн. наброд (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пабры́дзіень ’гультай, пустаход, які цягаецца па свеце’ (КЭС, лаг.). Відавочна, утварэнне ад дзеяслова *пабра‑ дзіць < брадзіць (гл.) з суф. ‑ень і пераходам а > ы ў пераднаціскным складзе або пад уплывам брысці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тушні́ ‘від туфель’ (Касп.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 134) упершыню аднесла слова да балтызмаў, прыняўшы кантамінацыю літ. pùšnys ‘доўгія боты ў паляўнічых і рыбакоў’ ад puškė́ti ‘брысці па вадзе’ і туфлі (гл.), што малаверагодна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́д ’навалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тара́мкаць ’званіць (пра царкоўны звон)’, ’гаварыць, расказваць абы-што’ (ТС). Ад гукапераймальнага выклічніка тара́м (гл. тарарам), параўн. таго ж паходжання ўкр. тарамти́ти ’кідаць з брынканнем туды і сюды’ (гл. ЕСУМ, 5, 518), рус. тара́мкаться ’плясціся, брысці’ (паводле Фасмера, 4, 21: няясна).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)