брысці́, брыду́, брыдзе́ш, брыдзе́; брыдзём, брыдзяце́, брыду́ць; брыў, брыла́, -ло́; брыдзі́; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брысці́

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. брыду́ брыдзё́м
2-я ас. брыдзе́ш брыдзяце́
3-я ас. брыдзе́ брыду́ць
Прошлы час
м. бры́ў брылі́
ж. брыла́
н. брыло́
Загадны лад
2-я ас. брыдзі́ брыдзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час брыдучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брысці́ несов. (идти по воде или по высокой траве) брести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брысці́, брыду́, брыдзе́ш, брыдзе́; брыдзём, брыдзяце́; пр. брыў, брыла́, ‑ло́; заг. брыдзі́; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Колас. Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брысці́

1. (цяжка ісці) sich schlppen, sich mit Mühe frtbewegen;

2. (ціха ісці) lngsam ghen*, wndern vi (s), schlndern (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Брысці́. Рус. брести́, укр. брести́, чэш. břísti, польск. brnąć (*brьdnǫti), славен. bresti і г. д. Прасл. *bresti *bredǫ ’тс’ мае дакладную адпаведнасць у літ. brìsti bredù. Іншая аблаутная форма — *brod‑ (гл. брод і брадзі́ць, там і літ-ра). Але ст.-бел. бринутибрысці’ запазычана з польск. brnąć (гл. Булыка, Запазыч., 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбрыда́ць ’выходзіць’ (Яруш.). Ад брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́жа 1, ‑ы, ж.

Тое, што і жыжка (у 1 знач.). Прыходзілася брысці па пояс у балотнай жыжы. Бядуля.

жы́жа 2, ‑ы, ж.

Дзіц. Агонь. — Зізя, зі-зя, — паказвае Лідачка пальчыкам на агонь у грубцы. — Жыжа, жыжа, каток, — адказвае старая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́брысці ’выйсці’ (Янка Купала, Ванк. дыс.). Да брысці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́брыць ’выйсці’ (Яруш.). Відаць, з выбрысць (да брысці, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)