Пато́ргаць ’патрэсці, патузаць, пашморгаць’ (Нас.), ’пацягаць’ (віл., Сл. ПЗБ), ’паштурхаць’ (Нас.), паторхаць ’пакалыхаць’ (круп., Сл. ПЗБ), поторкатыбрыкнуць (аб кані)’ (Сцеп.). Да прасл. tъrgati > торгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́рма: даць пірма ’даць выспятка’ (лаг., віл., Сл. ПЗБ). Відаць, балтызм. Параўн. літ. spyrimas ’брыканне’, spirtiбрыкнуць’, ’пхнуць, піхнуць, штурхнуць нагой’. Букявічуце (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 68–69), выходзячы з тлумачэння фразы даць пірма як ’аддаць перавагу’, звязвае слова пірма з літ. pirma ’раней, спачатку’, ’спераду’, ’па-першае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пнуць ‘нечакана ўдарыць, брыкнуць нагой (пра каня, карову)’ (Шат., Варл., Сцяшк. Сл.), ‘стукнуць’ (Мат. Гом.), трэпну́ць ‘тс’ (ТС), трі́пнуты ‘страпянуцца, уздрыгануцца’ (кам., ЖНС), трэпну́цца ‘тс’ (ТС). Аднакратныя дзеясловы да тро́паць, трэ́паць, трапа́ць, гл. таксама выклічнікі трэп‑трэп ‘брык-брык’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ‘стук-стук (пра сэрца)’ (ашм., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)