Габа́ць ’хапаць, браць’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. га́бати ’хапаць’, рус. дыял. габа́ться ’борацца’, чэш. habati, славац. habať ’хапаць’ і г. д. Агляд форм і семантыкі ў Трубачова (Эт. сл., 6, 76–77), які прымае магчымую сувязь з літ. gobė́ti ’жадаць’ і з утварэннямі тыпу *xapati. Гл. Слаўскі, 1, 243.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барука́цца ’дужацца’, ’борацца, змагацца’, ’вазіцца’ (БРС, Шат., Бір. Дзярж., Янк. Мат., Жд., Сцяц., Федар. I), баро́кацца ’дужацца’, бару́ка ’ахвотнік дужацца’ (КЭС, лаг.). Укр. борюка́ти, борюка́тися, боріка́ти, борика́ти, рус. дыял. борюка́ться, боруха́ться ’тс’. Польск. borykać się (< укр., Слаўскі, 1, 39). Экспрэсіўныя формы ад дзеяслова (усх.-слав.) *boroti sę (параўн. баро́цца). Гл. Рудніцкі, 180.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́хтацца ’борацца, вазіцца’ (Нас.). Рус. бара́хтаться. Гараеў (12) і Шахматаў (ИОРЯС, 7, (2), 353–354) звязвалі гэтыя словы з боро́ться, баро́цца. Фасмер (1, 124) сумняваецца. Іншыя лічаць, што гэта ўтварэнне ад гукапераймальнага барах (гл. Шанскі, 1, Б, 41; Лапацін, ЭИРЯ, II, 139–149). Сюды, магчыма, адносіцца і барахма́цца ’дужацца’ (Касп.), з іншым «суфіксам» рус. (пск.) барыхма́ться.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурды́к! ’бух, шась’, бурды́хнуцца ’ўпасці’ (Бяльк.). Параўн. рус. бурды́чить ’дабрадушна бурчаць’, бурдыха́ться ’борацца, дужацца’, бурде́ть ’быць незадаволеным; бурчаць’; ’шумець (пра камароў)’. Параўн. яшчэ бел. бурды́ль, бурды́ц! Можна вылучыць гукапераймальную аснову бурд‑, якая дала шмат утварэнняў з рознымі суфіксамі. Параўн. з іншых моў: чэш. burda ’чалавек, што вельмі шуміць’, brduc! ’бух!’, польск. дыял. brduc! (гл. Махэк₂, 66, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баро́цца ’борацца’. Рус. боро́ться, укр. боро́тися, ст.-польск. (дыял.) bróć się, в.-луж. wobróćso, н.-луж. wobrojś ’абараняцца’, ст.-слав. брати борѭ, балг. бо́ря се. Параўн. далей серб.-харв. бо̀рити се, славац. boriť sa ’змагацца’. Прасл. borti, borʼǫ (sę) ’тс’. Параўн. літ. bárti ’лаяць, сварыцца’, лат. bar̃t (да балта-слав. формы гл. Траўтман, 27), ст.-ісл. beria ’біць’, beriask ’змагацца’, ст.-в.-ням. berjan ’біць’, лац. ferīre ’біць, сячы, калоць’. І.‑е. *bher‑: *bhor‑ ’біць, калоць, змагацца і да т. п.’ Бернекер, 76; Праабражэнскі, 1, 38; Фасмер, 1, 197; Брукнер, 36; БЕР, 1, 69. Сюды і бел. баро́цца ’бадацца’ (Сцяц., Клім., Інстр. III, Арх. Бяльк., слонім.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)