налі́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вельмі тонкі блін з пшанічнай мукі.

Напячы наліснікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wheatcake [ˈwi:tkeɪk] n. AmE ала́дка, блін

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

таўчо́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Блін з тоўчанай бульбы.

На снеданне падалі таўчонікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грача́нік

блін

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грача́нік грача́нікі
Р. грача́ніка грача́нікаў
Д. грача́ніку грача́нікам
В. грача́нік грача́нікі
Т. грача́нікам грача́нікамі
М. грача́ніку грача́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарэ́лы, -ая, -ае.

Абпалены, папсаваны агнём, але не да канца спалены.

Г. блін.

Запахла гарэлым (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшиби́ться разбі́цца;

расшиби́ться в лепёшку разбі́цца ў до́шку (блін), распляска́цца ў блін.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Аладка, блін з дранай бульбы.

Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блі́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкі блін з пшанічнай мукі, часцей з якой-н. начынкай.

Блінчыкі з мясам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блин блін, род. бліна́ м., бліне́ц, -нца́ м.;

пе́рвый блин ко́мом погов. пе́ршы блін камяко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАПЫ́ТКА,

традыцыйная бел. страва з бульбы. Таркаваную бульбу перамешваюць з бульбяною кашаю, дадаюць мукі, солі, соды, раскочваюць на тонкі блін, рэжуць на невял. кавалкі і пякуць на змазанай тлушчам патэльні. Спечаную К. кладуць на 5—10 хвілін у падсолены кіпень або булён. Ядуць з малаком, маслам. Страва пашырана на З Беларусі.

т. 8, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)