БЕРАСЦЯ́НКА,

1) лёгкі адна- або двухвёславы човен. Аснова — драўляны каркас, абцягнуты спец. апрацаванай бяростай. Здаўна бытавалі на Палессі, а таксама ў народаў Амурскага басейна (нанайцаў, ульчаў, эвенкаў).

2) Невялікая бочачка з вечкам для захоўвання мёду, круп, прыпраў і інш. прадуктаў у беларусаў. Рабілі з берасцянага скрутка, канцы якога замацоўвалі фігурным злучэннем у «замок». Сценкі берасцянкі аздаблялі ціснёным узорам у выглядзе сеткі ці хваёвых лапак; трубачкай ці цвіком наносілі ланцужкі ўзораў з кружочкаў і кропак. У наш час выйшлі з ужытку.

т. 3, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАСЦЯ́НКА, зяблік (Fringilla coelebs),

птушка сям. ўюрковых, атр. вераб’інападобных. Пашырана ў лясной і лесастэпавай зонах Еўропы, у Паўн.-Зах. Афрыцы, Зах. Азіі. На Беларусі (нар. назва махнянка) — адна з самых шматлікіх птушак; жыве ў лясах, гаях, парках, скверах, садах.

Даўж. 10—17 см, маса 20—25 г. Апярэнне спіны ў самцоў шэра-бурае, грудзей, горла, шчок і верхняй ч. брушка — карычнева-чырвонае, крылаў і хваста — цёмна-бурае з зеленаватым адценнем і белымі палосамі, галавы і патыліцы — шаравата-блакітнае. Самка зеленавата-шэрая. Гняздо на дрэвах. Корміцца насякомымі і насеннем. Знішчае шкодных насякомых.

т. 3, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

берасця́нка ж.

1. (каробка з бяросты) ein Korb aus Brkenrinde;

2. заал. Fink m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зя́блік м., см. берасця́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

chaffinch [ˈtʃæfɪntʃ] n. zool. берасця́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

finch [fɪntʃ] n. zool. берасця́нка, зя́блік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зя́блік, ‑а, м.

Лясная пеўчая птушка з чырванаватым пер’ем па баках; берасцянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бура́кII м., обл. (сосуд) берасця́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́ес и туесо́к м., обл. берасця́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зяблік, гл. Берасцянка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)