бас в разн. знач. бас, род. ба́са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

басаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нізкі па гуку, з характэрным для баса тэмбрам. Пры кожным трапным сказе ці выслоўі сам [рэдактар] смяяўся паважным басавітым смехам. Колас. Моцны, басавіты гудок прагучаў над ракой. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падры́мка ’трэцяя струна пасля баса ў скрыпцы, якая выдае гук ля’ (Мядзв.), падрымоўка ’другая струна ў скрыпцы’ (Шат.). Гл. рыма, рымзаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.

•••

Басовы ключ гл. ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барыто́н, ‑а, м.

1. Мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам. Сярод прысутных выдзяляўся густы барытон Кротава. Прокша. // Спявак з такім голасам. Над возерам разлягалася чароўная песня: спяваў гучны барытон. Ваданосаў.

2. Духавы або струнны музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віяланчэ́ль

(іт. violoncello)

смычковы музычны інструмент баса-тэнаровага рэгістра 2, які мае форму вялікай скрынкі з чатырма струнамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бо́львар ’фальварак’ (Яшкін). Відавочна, з *фольварк (< польск. folwark < ням., гл. Варш. сл., 1, 759; Брукнер, 124). Праўда, непасрэдны пераход ф > б не вельмі засведчаны (прыклады тыпу ба́са ’кадушка’, басоля ’фасоля’ (гл.) можна тлумачыць і іначай), але іншай магчымасці этымалагізавання, здаецца, няма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГЕНЕРА́Л-БАС

(ням. Generalbaβ літар. агульны бас),

баса кантынуа, лічбаваны бас, спосаб запісу муз. сугуччаў лічбамі пры басовым голасе, на аснове якога выканальнік стварае акампанемент; аснова вучэння аб гармоніі. Умоўнасць запісу дае выканаўцу-арганісту (клавесіністу) свабоду ў выбары дэталей фактуры, магчымасць імправізацыі. Генерал-бас як тып суправаджэння склаўся ў Італіі ў 2-й пал. 16 ст. Яго пашырэнне звязана з развіццём гамафоніі ў еўрап. музыцы 2-й пал. 16 — 1-й пал. 18 ст. Узоры генерал-баса сустракаюцца ў творах К.Мантэвердзі, Г.Шутца, Г.Пёрсела, А.Карэлі, А.Вівальдзі, Ж.Ф.Рамо, І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля і інш. Лічбаваны спосаб запісу партыі акампанементу адрадзіўся ў джазе і эстр. музыцы.

т. 5, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

барыто́н

(іт. baritono)

1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;

2) медны духавы музычны інструмент баса-барытоннага дыяпазону і тэмбру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАС

(італьян. basso літар. нізкі),

1) самы нізкі мужчынскі голас. Вылучаюць высокі, або пявучы, і нізкі, або глыбокі, у оперы таксама характарны, камічны буфонны бас. Высокі бас бывае лірычны, больш мяккі, з дыяпазонам G—f​1, і драматычны, больш моцны, з дыяпазонам F—e​1. Для высокага баса характэрныя сіла і моц на верхніх гуках і больш слабае гучанне нізкіх гукаў. Нізкі (цэнтральны) бас вылучаецца глыбокім, поўным гучаннем у нізкім рэгістры і напружаным — у верхнім, дыяпазон (C, D) E — d​1 (e​1). Самы нізкі від басат.зв. бас-актавіст, дыяпазон (A1) B1 — a (c​1).

2) Муз. інструменты нізкага (басовага) рэгістра (туба, кантрабас, саксафон-бас, домбра-бас, бас-кларнет).

3) Самая нізкая партыя шматгалосага муз. Твора.

т. 2, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)