Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Рахамо́цце, рахамо́цье, рахамо́сцье ’хлам, анучы, барахло’ (ТС), сюды ж, магчыма, рахаму́д ’абарванец’ (Яўс.). Параўн. укр.палес.рахомо̂́тʼjе ’хлам, барахло’ (Лексика Пол.). Няясна. Відаць, складанае слова, першая частка якога рах(а) — можа быць звязана з раха ’неахайніца’ (гл.) ці рахацца ’корпацца’ (гл.), а другая з матаць (гл.) ці му́дзіць (гл.). Параўн. таксама рахапе́цце ’манаткі’ (гл.), рахлю́ддзе ’рыззё’ (гл.) і пад. Апошняе слова дапускае сувязь з рус.ру́хлядь ’рухомая маёмасць, пажыткі’, што звязана з рух (гл.), параўн. Фасмер, 3, 524. Варыянтнасць першай часткі адзначаных слоў дазваляе звязаць іх з рухамо́цце, рухмаццё ’манаткі’ і ўрэшце з рухомасць ’рухомая маёмасць’, гл. Да фанетыкі параўн. рахавіты ’рухавы’ (гл.), рыхмазка ’неахайная жанчына’ (гл.), не выключаны ўплыў формы рахманы (гл. рахмач).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
świństwo
świństw|o
н.
1. свінства;
2. дрэнь; барахло;
3. ~a мн. непрыстойнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Прычында́лы, прычанда́лэ, прычында́лле ’жартаўлівая (іншы раз зневажальная) назва розных прылад, рэчаў аднаго якога-небудзь прызначэння’ (ТСБМ, Янк. 1; мсцісл., З нар. сл.; ТС; драг., Нар. лекс.), ’начынне, прылады’ (Янк. 3.), прычында́льля, прыцанда́лле ’ўсякія дробныя рэчы ў гаспадарцы; прылады, начынне’ (Бяльк., Мат. Маг.), прычында́лле ’інструменты’ (Мат. Гом.), прычында́лы перан. ’фокусы’ (Сл. Брэс.), прычы́нды экспр. ’дурыкі’ (ТС). Укр.причанда́ли, причанда́л ’прылады, начынне, рэчы’, рус.причанда́лы, приченда́лы ’прадметы; дэталі прылад працы, розныя прылады, інструменты’, ’непатрэбныя рэчы, барахло’. Да прычына (гл.) з устаўным ‑д‑ (Трубачоў у Фасмера, 3, 369).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
szmelc, ~u
м.
1. лом, ламачча;
2. сплаў (металаў);
3.барахло, хлам;
na szmelc! — нікуды не варта!; у (на) хлам!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)