БАРАБА́Н у архітэктуры,

цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму.

Барабаны Успенскай царквы ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна.
Барабаны Петрапаўлаўскага са-бора ў Гомелі (злева), Міхайлаўскай царквы ў Слуцку.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАБА́Н (магчыма, цюрк.),

ударны мембранны музычны інструмент. Мае полы цыліндрычны драўляны (радзей металічны) корпус-рэзанатар, 2 скураныя мембраны (адносная вышыня гуку рэгулюецца іх нацяжэннем), па якіх удараюць драўлянай калатушкай з мяккім наканечнікам, палкай або рукамі. У старажытнасці барабан выкарыстоўваўся як сігнальны інструмент, пазней — для суправаджэння рытуальных танцаў, ваен. шэсцяў, у рэліг. абрадах. Вядомы барабаны розных формаў і памераў, а таксама бронзавыя, драўляныя (без мембран). У сучасным аркестры выкарыстоўваюць т.зв. вялікі і малы (ваенны) барабаны, цяпер вядучы інструмент рытмічнай групы джаза.

Вялікі і малы барабаны.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бараба́н. Рус. бараба́н. Паходжанне слова не вельмі яснае. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў. Крыніцай можа быць: 1) тат. daraban (адсюль польск. taraban, укр. тарабан; 2) цюрк.: тур., крым.-тат. balaban ’вялікі барабан’. Праабражэнскі, 1, 16; Фасмер, 1, 122–123; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 44. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барабан, бубен / у афрыканцаў: тамтам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Акорвальны барабан 1/194

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

фрэзерны барабан

т. 16, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГНІ́ТНЫ БАРАБА́Н,

носьбіт інфармацыі ў выглядзе цыліндра з немагнітнага сплаву, на бакавую паверхню якога нанесена пакрыццё з магн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца па акружнасці М.б. (пры вярчэнні вакол восі) радамі паралельных дарожак. Магнітныя галоўкі чытання/запісу размешчаны ўздоўж утваральнай цыліндра па адной на кожную дарожку. Выкарыстоўваліся ў запамінальных прыстасаваннях ЭВМ 1-га і 2-га пакаленняў; заменены магнітнымі дыскамі і паўправадніковай аператыўнай памяццю вял. аб’ёму.

т. 9, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

самападава́льны самоподаю́щий;

с. бараба́н малата́рні — самоподаю́щий бараба́н молоти́лки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наба́т

‘вялікі барабан

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. наба́т наба́ты
Р. наба́та наба́таў
Д. наба́ту наба́там
В. наба́т наба́ты
Т. наба́там наба́тамі
М. наба́це наба́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тулумба́с м., уст. (барабан) тулумба́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)