Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
bogacz
м.багатыр, багацей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
бога́ч бага́ч, -ча м., багаты́р, -ра́м., багаце́й, -це́я м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
potentat
м. магнат; багатыр, багацей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
капіталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Прадстаўнік пануючага класа капіталістычнага грамадства, які валодае капіталам і атрымлівае прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмнай працы. Клас капіталістаў.
2.Разм. Багацей, багатыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
богате́йразг. багаце́й, -це́я м., багаты́р, -ра́м., бага́ч, -ча́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Krösusm -, -se багаце́й, багаты́р, крэз
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Галы́тар ’голы, бедны’ (Бяльк.). Відавочна, утварэнне ад голы ’голы, бедны’ па тыпу багаты́р ’багацей’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЗЁМША (Іван Паўлавіч) (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1916),
бел.нар. казачнік. У рэпертуары Азёмшы паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету і чалавека, пра душу, замагільнае жыццё і г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.). З 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) 32 запісаны ад Азёмшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН.
У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., паміж вёскамі Лукомль, Зара, Ротна, Стражэвічы, Багатыр, пас. Асавец. Пластавы паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка. Гліны шчыльныя, тлустыя, вязкія, пластычныя і высокапластычныя, месцамі з тонкімі праслойкамі пылаватага пяску і супеску. Разведаныя запасы 27,1 млн.м³, перспектыўныя 67 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 14,1—29,9 м, ускрышы (торф, пяскі) 0,2—6,9 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, цэменту і керамзітавага жвіру. Распрацоўваецца Новалукомскім з-дам керамзітавага жвіру і Мінскім з-дам будматэрыялаў.