Баброўнік, бобрык ’расліна бабок трохліставы, Menyanthes trifoliata L.’ (Кіс.). Іншыя яе назвы: бабок, бабоўнік, бобік і г. д. (ад bobъ, гл. бабо́к). Укр. боброк ’Menyanthes’. Запазычанне з польск. bobrek, bobrownik ’тс’ (ад дыял. bober, bóber ’боб’). Гл. Мяркулава, Очерки, 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны, атрыманы з бабкоў. Бабковы алей.

2. у знач. наз. бабко́выя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца бабок і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыфо́ль, ‑ю, м.

Вадзяная ці балотная травяністая расліна з паўзучым карэнішчам і трайчастым лісцем, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне як жаўцягонны і паляпшаючы апетыт сродак; бабок.

[Лац. trifolium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трифо́ль бот. трыфо́ль, -лю м., трылі́снік, -ку м.; (болотное растение) бабо́к, -бку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бо́бік ’расліна Menyanthes trifoliata L.’ Гл. бабо́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабо́ўнік, ‑у, м.

1. Тое, што і бабок. Тут былі снітка, асот, бабоўнік, трысцё, сітнік, дуброўка, дзядоўнік, аер, гарлачыкі жоўтыя, лілея белая, ліпа, дзьмухавец, званочкі, ключыкі. Дубоўка.

2. зб. Сцяблы бобу.

3. Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства ружакветных, з насення якой вырабляецца міндальны алей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Падкі́днік, подкіднікбабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Рыбалоўная снасць, якая складаецца з вудзільна і лескі з кручком. Сідар Бабок займаўся сваёй справай, ладзіў вуды, рагаткі, збіраючыся падацца на раку на рыбную лоўлю. Лынькоў.

•••

Закінуць вуду гл. закінуць.

Злавіць на вуду гл. злавіць.

Зматаць вуды гл. зматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыфо́ль

(ад лац. tres = тры + folium = ліст)

водная ці балотная травяністая расліна з паўзучым карэнішчам і трайчастым лісцем, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне як жаўцягонны сродак; бабок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАЛОТАЎТВАРА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́С, забалочванне,

прыродна-ландшафтны або антрапагенны працэс утварэння балотаў. Адрозніваюць два тыпы балотаўтваральнага працэсу: забалочванне сушы і затарфаванне вадаёмаў.

На сушы развіваецца пры залішнім увільгатненні глебаў, калі ападкі пераважаюць над выпарэннем, або пры падняцці ўзроўню грунтавых водаў (павышэнне базіса эрозіі, збудаванне плацін і інш.). Ператварэнне вадаёмаў у балота адбываецца ў выніку зарастання азёраў, старыц, сажалак прыбярэжнымі раслінамі (хвошч, чарот, трыснёг, асака) і ўтварэння сплавіны з плаваючых раслін (раска, водныя папараці і інш.). На сплавіне растуць шабельнік балотны, бабок, некаторыя асокі, імхі і інш. торфаўтваральнікі. Узнікае нізіннае балота, якое з часам можа трансфармавацца ў пераходнае і вярховае. Балотаўтваральны працэс у мінулым ахопліваў вял. прасторы на тэр. Беларусі, асабліва на Палессі.

Да арт. Балотаўтваральны працэс. Утварэнне балота на месцы вадаёма: А — адкрытая водная прастора; Б — прыбярэжна-водная расліннасць; В — асаковае нізіннае балота; Г — хваёвы лес на сфагнавым балоце.

т. 2, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)